Экспэрт Фонду Карнэгі Максім Самарукаў аналізуе вынікі сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна, прагназуе, ці пашлюць беларускае войска на вайну, і заяўляе, што цяпер Лукашэнка ўжо ня можа пярэчыць Крамлю
На тэлеканале «Беларусь-1» паказалі ўжо два выпускі перадачы «Героі», адной зь вядоўцаў якой стала Дар’я Лукашэнка. Свабода паглядзела, аб чым гэтая праграма.
Прычынай падзеньня ціску ў газаправодах «Паўночны паток – 1» і «Паўночны паток – 2» маглі стаць пашкоджаньні ў выніку мэтанакіраваных нападаў, напрыклад дывэрсіі. Пра гэта паведамляе нямецкая газэта Der Tagesspiegel са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе Нямеччыны.
Турэцкі авіяперавозчык Turkish Airlines ня будзе выконваць рэйсы ў Менск да 31 сьнежня 2022 году.
Расейцы ехалі з Санкт-Пецярбургу на цягніку ў Беларусь, аднак з краіны іх ня выпусьцілі. Мужчынам выдалі апавяшчэньне пра забарону на выезд і сказалі зьвярнуцца па тлумачэньні ў ваенкамат.
Прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П’ер заявіла, што ЗША пакуль ня бачаць доказаў таго, што Расея рыхтуецца выкарыстоўваць ядзерную зброю ва Ўкраіне, аднак у Вашынгтоне сурʼёзна ставяцца да такіх пагроз.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што асабліва вострая сытуацыя на гэты момант у Данецкай вобласьці.
Расейская Злынка разьмешчана за сем кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю, да Навазыбкава ад мяжы кілямэтраў сорак. У гэтых гарадах, як і па ўсёй Расеі, праходзіць мабілізацыя. Свабода паглядзела-пачытала — што адбываецца ў памежных зь Беларусьсю раёнах Расеі.
Сёньня Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі за квазірэфэрэндумы, якія праводзяцца насуперак міжнароднаму праву, у самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а таксама ў акупаваных Херсонскай і Запароскай вабласьцях Украіны.
Паміж Беларусьсю і Расеяй існуе дамоўленасьць аб тым, што «пэўныя тыпы самалётаў», якія знаходзяцца на ўзбраеньні беларускай арміі, «будуць мадэрнізаваныя і аснашчаныя, у тым ліку, адпаведнымі сродкамі дастаўкі ядзернай зброі».
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі паведаміла пра затрыманьне ва Ўладзівастоку консула Японіі Матокі Тацуноры. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Былы супрацоўнік ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) ЗША Эдвард Сноўдэн атрымаў расейскае грамадзянства.
Аўтарка «Советской Белоруссии» Людміла Гладкая цягам апошніх двух гадоў стала адной з найбольш прыкметных пэрсонаў у дзяржаўнай прапагандзе. Менавіта Гладкая ў свой час стала практыкаваць жанр «журналісцкіх допытаў» затрыманых на маршах за справядлівыя выбары.
Суд Астаны прыгаварыў Кайрата Сатыбалды, пляменьніка першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, да шасьці гадоў пазбаўленьня волі за шматлікія крадзяжы.
На Кубе ў нядзелю прайшоў рэфэрэндум аб прыняцьці новага сямейнага кодэксу. На гэты момант апрацоўка бюлетэняў заканчваецца. Ужо вядома, што ня менш як 66% выбарнікаў прагаласавалі за новы кодэкс
Па выніках перамоваў у Сочы беларускі бок не зрабіў ніякіх заяваў ні аб прамым удзеле ў вайне, ні аб прызнаньні вынікаў квазірэфэрэндумаў.
Сьвятлана Ціханоўская вярнулася зь Нью-Ёрку, дзе ўзяла ўдзел у Генасамблеі ААН. У інтэрвію Свабодзе яе дарадца Франак Вячорка расказаў пра сустрэчы ў ЗША і патлумачыў, чаму спробы кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея наладзіць адносіны з прадстаўніамі краін Захаду не прынясуць плёну.
МЗС Беларусі цяпер працуе толькі некалькі дзён на год. Акурат, калі адбываецца сэсія Генэральнай асамблеі ААН, якую наведвае Ўладзімер Макей. Там ёсьць магчымасьць у кулюарах перамовіцца з заходнімі дыпляматамі пра тое, што насамрэч турбуе афіцыйны Менск і на якія кампрамісы ён гатовы ісьці.
Казахстан у пытаньні далучэньня да Расеі Данбасу, а таксама тэрыторый Запароскай і Херсонскай абласьцей зыходзіць з прынцыпаў тэрытарыяльнай цэласнасьці краін.
За адпаведнае рашэньне большасьцю галасоў выступіла гарадзкая Рада падляскага гораду.
Уласьніка кампаніі падазраюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і фінансаваньні агрэсіі Расеі.
У нядзелю, 25 верасьня, на цэнтральным аўтавакзале Разані мужчына падпаліў сябе. Ён крычаў, што ня хоча на вайну ва Ўкраіне. Пра гэта паведаміў разанскі партал ya62.ru.
Сустрэча 26 верасьня папярэдне не анансавалася, але калі самалёт Лукашэнкі вылецеў зь Менску ў Расею, стала ясна, што рыхтуюцца новыя перамовы.
У Міністэрстве ў пытаньнях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны заявілі, што ідэнтыфікавалі ўсіх так званых «міжнародных назіральнікаў» на псэўдарэфэрэндумах у чатырох акупаваных расейскімі войскамі абласьцях Украіны.
На выбарах у парлямэнт Італіі лідзіруюць правыя партыі. Паводле папярэдніх зьвестак, на якія спасылаецца DW, правая нацыяналістычная кааліцыя набрала 43,3% галасоў.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што Расея сутыкнецца з адміністрацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай праблемамі ў вайсковай падрыхтоўцы грамадзян, мабілізаваных у армію з 21 верасьня.
Пра гэта кіранік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей паведаміў расейскаму інфармацыйнаму агенцтву «РИА Новости».
Дзярждэпартамэнт заявіў, што ЗША вітаюць вызваленьне з турмы некалькіх палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію CBS заявіў, што Кіеў атрымаў ад ЗША сучасныя сыстэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS.
Прыхільнікі прарасейскай партыі зьбеглага бізнэсоўца правялі 25 верасьня каля афіцыйнай рэзыдэнцыі прэзыдэнткі Малдовы ў Кішынёве акцыю пратэсту, у якой прынялі ўдзел тысячы людзей. Удзельнікі пратэсту скардзіліся на рост цэнаў, у прыватнасьці на газ, і патрабавалі датэрміновых выбараў.
Заплянаваныя ў Польшчы канцэрты аднаго з заснавальнікаў рок-гурту Pink Floyd Роджэра Ўотэрза скасавалі. Пра гэта паведамілі прамоўтэры канцэртаў, Live Nation Poland. Яны, аднак, не назвалі прычыну.
Дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван заявіў у нядзелю, што Масква сутыкнецца з «катастрафічнымі наступствамі», калі прыменіць ядзерную зброю супраць Украіны, бо Злучаныя Штаты гатовыя рашуча адказаць на такі крок.
Міністар замежных спраў краіны адзначыў, што прызнаньне «цалкам супярэчыла б» дзяржаўным і нацыянальным інтарэсам.
Расейскія ўлады маюць намер закрыць межы для мужчын, узрост якіх падыходзіць для мабілізацыі, паведамляе выданьне «Медуза» са спасылкай на крыніцу, блізкую да адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.
«Гэта антыэўрапейская аўтарытарная Масковія». Расейскі эканаміст і сацыёляг Уладзіслаў Іназемцаў расказаў Радыё Свабода пра свае прагнозы наконт разьвіцьця эканомікі і палітычнай сыстэмы Расеі.
25 верасьня жыхары сяла Эндзірэй Хасавюртаўскага раёну Дагестану, што ў Расейскай Фэдэрацыі, выйшлі на акцыю пратэсту супраць мабілізацыі.
Украіна запатрабавала ад Рады бясьпекі ААН правесьці экстранае паседжаньне ў сувязі з так званымі рэфэрэндумамі аб далучэньні да Расеі, якія цяпер праходзяць у рэгіёнах краіны, падкантрольных расейскім войскам.
Калі чалавек кажа штосьці накшталт «калі вы не далі мне камфортнага спосабу зьехаць, я пайду ўдзельнічаць у генацыдзе», дык гэта маніпуляцыя і спроба скарыстаць сытуацыю як вакно магчымасьцяў, а не антыпуцінская пазыцыя.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 24 верасьня ў Нью-Ёрку на 77-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН заявіў, што Беларусь і Расея «шмат у чым зьяўляюцца самадастатковымі».
Тысячы ангольцаў пратэставалі ў суботу супраць фальшаваньня выбараў у мінулым месяцы, якія вярнулі кіроўную партыю МПЛА да ўлады пасьля амаль пяці дзесяцігодзьдзяў яе бесьперапыннага кіраваньня дзяржавай.
25 верасьня спаўняецца 60 гадоў Алесю Бяляцкаму. У свой юбілей стваральнік і нязьменны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» знаходзіцца ў СІЗА. 50-гадовы юбілей Алесь таксама сустракаў за кратамі.
Абяцаная Лукашэнкам амністыя, можа, і адбудзецца, але яе цяжка будзе нават разгледзець за новымі арыштамі, затрыманьнямі, рэпрэсіямі. Чакалі амністыі, а дачакаліся яшчэ большага «закручваньня гаек».
Больш за 700 удзельнікаў акцый пратэсту супраць мабілізацыі былі затрыманыя ў суботу ў Расеі. Больш за палову зь іх — у Маскве і Пецярбургу. Такія зьвесткі «ОВД-инфо» на вечар 24 верасьня.
Заснавальнік мэсэнджэра зьвярнуўся да лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.
Таксама ў Крымінальны кодэкс уведзеныя паняцьці «мабілізацыя» і «ваеннае становішча».
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) Беларусі асудзіў правядзеньне на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны рэфэрэндумаў аб далучэньні да РФ.
Новым намесьнікам міністра абароны РФ стаў генэрал-палкоўнік Міхаіл Мізінцаў. Ён атрымаў мянушку «марыюпальскі мясьнік».
Расейскія палявыя камандзіры зьвярталіся да яго з такой просьбай.
Атрыманыя грошы ён забавязаўся пералічыць фонду «Маскоўская Хэльсінская група». Гэта самая старая расейская праваабарончая арганізацыя, яна выступае супраць вайны ва Ўкраіне.
Тацяну Ласіцу выпусьцілі з гомельскай калёніі. Яе судзілі разам з праваабаронцам Леанідам Судаленкам.
Загрузіць яшчэ