У адказ на выбухі на газаправодах «Паўночны паток» NATO ўзмацняе абарону крытычнай інфраструктуры. Любая атака на яе пацягне за сабой «рашучы і згуртаваны адказ», заявіў генэральны сакратар альянсу Столтэнбэрг.
Мерапрыемства «Мэгаполіс — у люстэрках сучасных мэдыя» праходзіла 6 кастрычніка ў кангрэс-холе гасьцініцы «Вікторыя», а таксама ў рэдакцыі агенцтва «Менск-навіны».
Анатоль Котаў, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, аналізуе сытуацыю пасьля «разгортваньня сумеснай групоўкі», заяўляе, што поле для манэўру ў Лукашэнкі кардынальна звужаецца, і выказвае вэрсіі, што можа стаць падставай для ўступленьня Беларусі ў вайну.
Сайт «Блог Гродна» s13.ru не адкрываецца зь Беларусі.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць у Ельску Гомельскай вобласьці вучэньні па ліквідацыі дыверсійна-выведных груп, паведаміла прэс-служба ведамства.
У NATO ня бачаць падрыхтоўкі Расеі да выкарыстаньня ядзернай зброі, але правядуць вучэньні па захадах стрымліваньня.
Амэрыканскую карпарацыю Meta, якая валодае сацыяльнымі сеткамі Facebook і Instagram, расейскія ўлады ўнесьлі ў сьпіс арганізацый, якія маюць дачыненьне да экстрэмізму або тэрарызму.
У Нацыянальнай дзяржаўнай кампаніі «Енергоатом», якая ажыцьцяўляе кіраваньне атамнымі электрастанцыямі, заявілі аб выкраданьні ў акупаваным расейцамі Энэргадары намесьніка генэральнага дырэктара Запароскай АЭС Валерыя Мартынюка.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1344 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.
За карціну заплацілі $600. Грошы пойдуць родным палітзьняволенага мастака Алеся Пушкіна.
З заявамі ў адрас беларускіх уладаў выступілі кіраўнікі МЗС Літвы, Чэхіі, Францыі.
Адна з былых кіраўнікоў «Чорнай кнігі Беларусі» Яніна Сазановіч сьцьвярджае Свабодзе, што агент ГУБАЗіКу Артур Гайко быў укаранёны ня толькі ў працу «ЧКБ», але і офісу Сьвятланы Ціханоўскай.
Сьпікер Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Андрэй Юсаў заявіў, што Расея перавезла ў Беларусь 32 дроны-камікадзэ іранскай вытворчасьці і да 14 кастрычніка плянуе завезьці яшчэ восем такіх бесьпілётнікаў.
11 кастрычніка, пачынаючы з 6:52 і потым кожныя 10 хвілін, на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Ўкраіны абвясьцілі паветраную трывогу. Цяпер паветраны сыгнал дублюе Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый Ўкраіны экстраным паведамленьнем на кожны мабільны тэлефон.
Афіцыйны Менск можа сутыкнуцца з новымі санкцыямі, калі Аляксандар Лукашэнка будзе ўсё больш далучацца да ўкраінскага канфлікту, заявіла міністарка замежных спраў Францыі Катрын Каляна, піша Reuters.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 11–14 кастрычніка наведвае Брусэль на запрашэньне Эўрапейскага парлямэнту, паведамляе ейная прэс-служба. Аляксандар Лукашэнка паляцеў у Таджыкістан.
Спэктакль стаў плёнам тэатральнай рэзыдэнцыі незалежнай беларускай трупы ў Польскім тэатры імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве, піша Reform.by.
Зноў ёсьць ахвяры і сур’ёзныя разбурэньні.
Часовая павераны ў справах Швэцыі Ева Сундквіст разам з супрацоўнікамі пасольства ў Менску 10 кастрычніка сустрэліся з Натальляй Пінчук, жонкай ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, «каб выказаць пашану яго дзейнасьці ў абарону дэмакратыі і мірнага разьвіцьця ў Беларусі».
Сайты некалькіх найбуйнейшых аэрапортаў ЗША сталі ў панядзелак аб’ектам кібэратак, крыніца якіх знаходзіцца на тэрыторыі Расеі. Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на афіцыйныя асобы.
Пра гэта эўрапейскі палітык заявіў у тэлефоннай размове зь міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітром Кулебам.
Міларад Додзік зноў выказаўся пра аддзяленьне сваёй аўтаноміі ад дзяржавы Босьнія і Герцагавіна. Гэта адбылося праз тыдзень пасьля таго, як усеагульныя выбары ў этнічна падзеленай краіне паказалі, што партыя Додзіка Саюз незалежных сацыял-дэмакратаў (SNSD) застаецца дамінуючай сярод сэрбаў.
У Гаазе пачаўся суд над Фелісьенам Кабугам, якога абвінавачваюць у падбухторваньні да генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе.
«Што да Лукашэнкі і яго заяваў, то вы ведаеце, што ён закладнік сытуацыі» — гэтак сакратар Рады нацбясьпекі і абароны (РНБА) Ўкраіны Аляксей Данілаў пракамэнтаваў у інтэрвію «Украінскай праўдзе» сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра разгортваньне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі
Ці азначае разгортваньне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі, што беларуская армія ўступае ў вайну? Наколькі імаверны ўдар па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі расейскімі сухапутнымі сіламі? Наколькі Пуціну патрэбны ўдзел беларускага войска ў вайне?
Прэзыдэнт Джо Байдэн асудзіў расейскія ракетныя ўдары па Ўкраіне, заявіўшы, што яны прадэманстравалі крайнюю жорсткасьць вайны Ўладзіміра Пуціна супраць украінскага народа.
11-12 кастрычніка адбудзецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан, заплянаваныя яго перамовы зь кіраўніком гэтай краіны Эмамалі Рахмонам.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы, якія датычацца дзейнасьці сыстэмы органаў дзяржаўнай бясьпекі, паведамляе БЕЛТА.
Дэмакратычная лідэрка запісвала відэазварот пасьля заявы Лукашэнкі аб разгортваньні ў Беларусі сумеснай расейска-беларускай групоўкі войскаў.
Улады Вугоршчыны і Сэрбіі заключылі дамову аб будаўніцтве нафтаправода, па якім расейская нафта будзе паступаць у Сэрбію.
Чалец Аб’яднанага пераходнага кабінэту, лідэр Нацыянальнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка выступіў з адмысловым зваротам.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін запісаў відэазварот, у якім заявіў, што Беларусь ня хоча ваяваць са сваімі суседзямі.
Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Яго шукаюць па артыкуле аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць краіны, учыненым прадстаўніком улады.
Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім заявіў, што нягледзячы на тое, што супольная беларуска-расейская групоўка адпавядае саюзным дамоўленасьцям Расеі і Беларусі, павелічэньне прысутнасьці расейскага складніка выклікае занепакоенасьць.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін дамовіліся аб разгортваньні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў.
Што азначаюць сёньняшнія заявы Лукашэнкі пра разгортваньне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі, а таксама пра разьмяшчэньне расейскіх войскаў у Беларусі? Наколькі сур’ёзна варта ўспрымаць пагрозы Лукашэнкі на адрас Украіны?
Дзяржаўная служба Ўкраіны ў пытаньнях надзвычайных сытуацый назвала аб’екты, па якіх Расея нанесла ракетныя ўдары. Але пацярпелі ня толькі энэргетычныя аб’екты.
Брусэль адрэагаваў на апошнія заявы дыктатара.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што дамовіўся з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам аб неабходнасьці тэрмінова правесьці нараду лідэраў «Групы сямі» (G7) для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне пасьля масіраванай расейскай ракетнай атакі.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Амбасада ЗША адрэагавала на інтэнсіўны ракетны абстрэл Украіны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас выступу паабяцаў «цьвёрдыя адказы» ў выпадку тэрактаў на тэрыторыі РФ.
Пад ціскам Масквы Менск ідзе на максымальнае абвастрэньне адносін з Украінай. Можна меркаваць, што гэта стала прамым наступствам перамоваў Лукашэнкі з Пуціным у Санкт-Пецярбургу.
Суседняя з Украінай дзяржава заявіла, што расейцы 10 кастрычніка парушылі яе паветраную прастору.
Аляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка на нарадзе з вайскоўцамі і сілавікамі заявіў, што даручыў КДБ зрабіць неабходныя захады супраць тэрарызму.
У Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Ўкраіны паведамілі, што ў выніку абстрэлаў Львоўская, Палтаўская, Сумская і Харкаўская вобласьці засталіся без электрычнасьці.
Кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім заявіў, што з тэрыторыі Беларусі запушчана 10 бесьпілётных апаратаў, імаверна іранскай вытворчасьці.
Офіс Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН запрашае асоб, групы і арганізацыі слаць ім інфармацыю і дакумэнтальныя пацьверджаньні, якія адносяцца да мандата разгляду пытаньня аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Беларусь бярэ ўдзел у «спэцыяльнай апэрацыі» ва Ўкраіне, выконваючы некалькі функцый. Пра гэта на канале «Беларусь-1» заявіў першы намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь Павал Муравейка.
Загрузіць яшчэ