Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія прыводзіць сваё войска ў стан падвышанай баявой гатоўнасьці


Нарвэскія войскі на вучэньнях
Нарвэскія войскі на вучэньнях

Нарвэгія 1 лістапада прывядзе свае ўзброеныя сілы ў стан падвышанай баявой гатоўнасьці ў рамках узмацненьня мераў бясьпекі ў адказ на вайну ва Ўкраіне.

Пра гэта заявіў у панядзелак кіраўнік ураду краіны Ёнас Гар Стэрэ, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Нарвэгія цяпер — найбуйнейшы экспартэр прыроднага газу ў ЭЗ, на яе прыпадае каля чвэрці ўсяго імпарту ЭЗ пасьля скарачэньня расейскіх паставак.

«Гэта самая цяжкая сытуацыя ў сфэры бясьпекі за апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў, — сказаў на прэсавай канфэрэнцыі прэм’ер-міністар Нарвэгіі. — Няма ніякіх прыкметаў таго, што Расея пашырае свае ваенныя дзеяньні на іншыя краіны, але ўзмацненьне напружанасьці робіць нас больш уразьлівымі для пагроз, выведных апэрацый і кампаній уплыву».

Па словах міністра абароны Нарвэгіі Бʼёрна Арылда Грама, узброеныя сілы будуць траціць менш часу на падрыхтоўку і больш на выкананьне апэратыўных задачаў, а Ўнутраная гвардыя і сілы хуткай мабілізацыі будуць адыгрываць больш актыўную ролю.

Нарвэгія ўпершыню накіравала сваіх вайскоўцаў для аховы марскіх плятформаў і берагавых абʼектаў пасьля выцекаў у трубаправодзе «Паўночны паток» 26 верасьня, яе падтрымалі брытанскія, францускія і нямецкія вайскова-марскія сілы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG