На поўначы Мʼянмы больш за 60 чалавек загінулі ў выніку авіяўдараў, нанесеных вайскоўцамі па канцэрце ў гонар 62-й гадавіны стварэньня Арганізацыі незалежнасьці Качына.
Як стала вядома «Нашай Ніве», беларускія інструктары рыхтуюць расейскіх мабілізаваных да вайны ва Ўкраіне.
Усебеларускі народны сход (УНС) прапануецца надзяліць паўнамоцтвамі па вызначэньні легітымнасьці выбараў, даць магчымасьць сходу ініцыяваць правядзеньне рэфэрэндумаў, а таксама адхіляць ад пасады прэзыдэнта .
Госьць Радыё Свабода — баўгарскі палітоляг Іван Крысьцеў, старшыня Цэнтру лібэральных стратэгіяў у Сафіі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута дасьледаваньняў праблем чалавека ў Вене, аўтар кнігі «Пасьля Эўропы».
Якая імавернасьць таго, што Ўкраіна прызнае Беларусь тэрыторыяй, якую часова акупавала Расея? У якой сытуацыі Кіеў разарве дыпляматычныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі? Каго Ўкраіна лічыць легітымным прадстаўніком беларускага народу?
Хто такі Рышы Сунак, які застаўся адзіным прэтэндэнтам на пасаду лідэра Кансэрватыўнай партыі і новым прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі.
У Беларусі працягвае расьці дэфіцыт мэдыкаў. За 3 месяцы вакансій стала болей на 10%. У адной лякарні шукаюць адразу 33 спэцыялістаў. Паглядзелі, што ім прапануюць.
Сьвятлана Ціханоўская прыбыла зь візытам у Талін на запрашэньне міністра замежных спраў краіны Урмаса Рэйнсалу.
Свабода разабралася, у чым і як за апошні тыдзень схлусілі і зманіпулявалі фактамі прапагандысты дзяржаўных СМІ Беларусі.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла аб затрыманьні прэзыдэнта акцыянэрнага таварыства «Мотор Січ» Вячаслава Багуслаева паводле падазрэньня ў калябарацыйнай дзейнасьці і спрыяньні дзяржаве-агрэсарцы.
Ізраіль перадаў Украіне выведныя дадзеныя, неабходныя для барацьбы з іранскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі «Шагед-136», якія Расея, паводле шматлікіх сьведчаньняў, выкарыстоўвае супраць Украіны.
Намесьнік дырэктара Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі Антон Грушэцкі заявіў, што Расея сваімі інтэнсіўнымі абстрэламі і зьнішчэньнем аб’ектаў інфраструктуры не запалохала ўкраінцаў, каб яны адмовіліся ад далейшай узброенай барацьбы з расейскімі войскамі.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго затрымалі ў верасьні 2021 году за камэнтары па «справе Зельцара».
Дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань заявіў аб цяжкай гуманітарнай сытуацыі ў Херсоне і правабярэжнай частцы Херсонскай вобласьці.
Сьвятлана Ціханоўская прыбыла зь візытам у Талін на запрашэньне міністра замежных справаў краіны Урмаса Рэйнсалу. Дэмакратычная лідэрка Беларусі правядзе сустрэчы з прэзыдэнтам, сьпікерам парлямэнта, рэктарамі ВНУ, а таксама выступіць перад дэпутатамі.
Цэнтар нацыянальнага супраціву, які ва Ўкраіне зьвязваюць з украінскай вайсковай выведкай, паведаміў, што ў Беларусь прыехалі іранскія спэцыялісты, якія дапамагаюць расейцам запускаць дроны для абстрэлаў тэрыторыі Ўкраіны.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец апублікаваў доказ арганізацыі Расеяй сыстэматычнага незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Беларусы Варшавы і Шчэціна сабраліся на акцыі ў падтрымку Дарʼі Лосік і ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Канцлер Нямеччыны і старшыня Эўракамісіі заклікалі распрацаваць плян дапамогі Ўкраіне ў рэканструкцыі краіны, які быў бы супастаўны з «плянам Маршала».
Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў заявіў, што Расея перакінула на тэрыторыю Беларусі каля 3200 сваіх мабілізаваных.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што Расея ўсё больш выкарыстоўвае для абстрэлаў тэрыторыі Ўкраіны іранскія бесьпілётнкі, каб замяніць ракеты вялікай далёкасьці, што становяцца ўсё больш дэфіцытнымі.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве гэтых краін. Яны выказалі далейшы намер падтрымліваць Украіну.
Міністар абароны РФ Сяргей Шайгу, імаверна, спрабаваў запаволіць або спыніць заходнюю вайсковую дапамогу Ўкраіне і аслабіць альянс NATO падчас учорашніх тэлефонных размоў з чатырма міністрамі абароны альянсу (ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Турэччыны), піша амэрыканскі ISW.
У сваім тэлеграм-канале Маргарыта Сіманьян назвала выказваньне Антона Красоўскага «дзікім і агідным».
У сюжэце на дзяржаўным тэлеканале ў Беларусі нацыянальныя сьцягі «заблюрылі».
Сёньня яны, натхнёныя і апантаныя ідэяй абароны радзімы, атрымаўшы позву з ваенкамата, ідуць змагацца з «украінскімі нацыстамі», а заўтра выявіцца, што насамрэч удзельнічалі ў ганебнай захопніцкай вайне, былі памагатымі ў злачынстве, якое асудзіў увесь сьвет.
Украінскі міністар замежных справаў Дзьмітро Кулеба напісаў у сваім Твітэры, што ў яго краіны няма «бруднай бомбы», і што Расея, магчыма, сама рыхтуецца яе ўзарваць.
Беларусь больш ня будзе арганізоўваць участкі для галасаваньня за мяжой. Пра гэта заявіў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка. Ён пазначыў некалькі прычын, якія паўплывалі на гэткія навацыі ў Выбарчым кодэксе — каранавірус і скарачэньне дыпляматычных прадстаўніцтваў за мяжой.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ў нядзелю правёў тэлефонныя перамовы адразу з трыма кіраўнікамі абаронных ведамстваў краін NATO. Як паведамляе Міністэрства абароны Расеі, усім траім ён выказаў заклапочанасьць у сувязі з магчымым прымяненьнем Украінай так званай «бруднай бомбы».
Падкантрольныя Расеі людзі дэмантуюць абсталяваньне ў тэлецэнтры ў Херсоне. Пра гэта паведамляе Цэнтар нацыянальнага супраціву, створаны ўзброенымі сіламі Ўкраіны для каардынацыі дзеяньняў падпольля на акупаваных расейскімі вайскоўцамі тэрыторыях.
Сі Цзіньпін, самы магутны лідэр Кітая за апошнія дзесяцігодзьдзі, узмацніў сваё дамінаваньне, калі ў нядзелю быў прызначаны на чарговы тэрмін у якасьці кіраўніка Камуністычнай партыі.
Былы прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан нібыта ўжо мае падтрымку больш чым 100 дэпутатаў-кансэрватараў, што дазволіць яму вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду лідэра партыі і кіраўніка ўраду.
Гішпанія заявіла, што накіруе 14 зьнішчальнікаў у Баўгарыю і Румынію, як унёсак у намаганьні NATO ўмацаваць свой усходні флянгу на фоне агрэсіўных дзеяньняў Расеі ў рэгіёне.
Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што ўлады рэгіёну прыступілі да ўсталяваньня ахоўных збудаваньняў.
Латвія асуджае краіны, якія не аказваюць Украіне вайсковай і тэхнічнай дапамогі ў змаганьні з Расеяй. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» расказаў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.
Камітэт Кангрэсу ЗША, які расьсьледуе напад на Капітолій у студзені 2021 году, даслаў афіцыйны пазоў былому прэзыдэнту Дональду Трампу.
Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка разам з калегамі падрыхтаваў праект пастановы Вярхоўнай Рады з патрабаваньнем прызнаць Беларусь «часова акупаванай тэрыторыяй».
Вялікая Брытанія, ЗША, Нямеччына і Францыя заклікалі ААН правесьці расьсьледаваньне меркаванага выкарыстаньня Расеяй іранскіх ударных бесьпілётнікаў у ходзе вайны ва Ўкраіне.
Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў 22 кастрычніка паведаміў пра двух загінулых і больш як 10 пацярпелых пры абстрэле горада Шабекіна.
22 кастрычніка ў Пэкіне завяршыў працу XX зьезд Камуністычнай партыі Кітаю. На ім абралі чальцоў Цэнтральнага камітэту партыі, якія зацьвердзяць кіраўніцтва краіны на наступныя 5 гадоў.
Міністэрства інфармацыі Беларусі разблякавала доступ да недзяржаўнага сайта blizko.by. Увечары 21 кастрычніка на ім зноў сталі публікавацца навіны. Першай навіной стала надвор’е на гэтыя выходныя.
Улады Ўкраіны ўвялі санкцыі супраць Галіны Лукашэнкі, зь якой яе муж Аляксандар не жыве ўжо 30 год. Група дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны сустрэлася з байцамі палку Каліноўскага. Сілавікі Беларусі сьцьвярджаюць, што Ўкраіна рыхтуе напад на Беларусь.
Як стала вядома «Нашай Ніве», затрыманыя амаль усе топ-мэнэджары вядомай беларускай сеткі крамаў «Суседзі», а таксама прынамсі адзін з галоўных бэнефэцыяраў Вадзім Іванесаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея затрымлівае праходжаньне караблёў з харчаваньнем. Пра гэта ён сказаў у вечаровым відэазвароце.
Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства транспарту.
Суд у ЗША асудзіў Стыва Бэнана, даўняга палітычнага паплечніка Дональда Трампа, які быў пры ім галоўным стратэгам Белага дому, на чатыры месяцы турмы і штраф 6500 даляраў за непавагу да Кангрэсу і адмову даваць паказаньні па справе аб штурме Капітолію ў студзені 2021 году.
Грамадзяне Ўкраіны, якія жадаюць выехаць з Расеі ў Беларусь чыгункай, пры набыцьці квіткоў атрымліваюць апавяшчэньні, у якіх напісана, што яны будуць высаджаныя зь цягніка
У Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў палку Каліноўскага зь літоўскай парлямэнцкай дэлегацыяй на чале зь віцэ-сьпікерам Сэйму Літоўскай Рэспублікі Паўлюсам Саўдаргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бясьпекі Сэйму Лаўрынасам Кашчунасам.
Мабілізацыя ў Беларусі не адбываецца, вайна краіне не патрэбная, заявіў Аляксандар Лукашэнка 21 кастрычніка на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі (Берасьцейская вобласьць), адказваючы на пытаньні журналістаў дзяржаўных СМІ.
Загрузіць яшчэ