Паводле яго, колькасьць беларускіх вайскоўцаў у памежных з Украінай рэгіёнах застаецца нязьменнай.
«Мы фіксуем нагнятаньне сытуацыі з боку гэтых дзьвюх краін. Расея працягвае перакідваць у Беларусь пэрсанал і тэхніку. Аднак стварэньне ўдарнай групы пакуль не фіксуецца», — дадаў Дземчанка.