Дзярждума і Савет Фэдэрацыі РФ аднагалосна выказаліся за далучэньне да Расеі чатырох вобласьцяў Украіны. Якія наступствы будзе мець гэтая анэксія? Свой адказ у калёнцы на партале «Зеркало» прапануе Юры Дракахруст.
Украіне будуць пастаўлены дадатковыя ўзбраеньні і абсталяваньне, у тым ліку 4 рэактыўныя сыстэмы залпавага агню HIMARS, боепрыпасы, бранятэхніка і транспартныя сродкі.
Антыўрадавыя пратэсты ў Іране, выкліканыя сьмерцю маладой жанчыны пасьля затрыманьня паліцыяй, працягваюцца 17-ы дзень. Да акцыі далучыліся студэнты ўнівэрсытэтаў і старшаклясьнікі.
Сталі вядома, у чым абвінавачваюць затрыманых супрацоўнікаў кампаніі «Белагра».
Рашэньне Расеі аб далучэньні чатырох украінскіх абласьцей азначае, што шлях да кампрамісу адрэзаны. Цяпер перамовы немагчымыя. Імавернасьць таго, што вайна будзе весьціся да перамогі аднаго з бакоў, рэзка падвышаецца.
Мантас Данелюс — літоўскі юрыст, які дапамагаў беларусам у Літве, а пасьля адкрыта прызнаўся ў супрацоўніцтве зь беларускім КДБ. Што пра яго кажуць беларускія арганізацыі.
46-гадовы Аляксандар Рагожнік стаў дзявятым міністрам прамысловасьці за часы кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. На гэтай пасадзе Рагожнік зьмяніў Пятра Пархомчыка, які пайшоў на павышэньне ў крэсла віцэ-прэм’ера.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прадставіла прэм’ер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму Аб’яднаны пераходны кабінэт і яго чальцоў Тацяну Зарэцкую, Аліну Коўшык, Паўла Латушку і Аляксандра Азарава.
Каманда расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які пазбаўлены волі больш як на 9 гадоў за нібыта махлярства і непавагу да суду і адбывае пакараньне ў калёніі, абвясьціла аб аднаўленьні сваіх рэгіянальных штабоў.
Кабінэт заявіў, што да яго далучыліся «некалькі актыўных прадстаўнікоў праваахоўных органаў у афіцэрскім званьні».
Паглядзелі, як беларусы і ня толькі сьмяюцца з уцекачоў ад расейскай мабілізацыі.
Летась падчас афіцыйнага сьвяткаваньня Дня народнага адзінства 17 верасьня Аляксандар Лукашэнка сказаў наступнае: «Мы ім нават не нагадваем, што Беласток і Беласточчына — гэта беларускія землі, што Вільня — гэта таксама беларускі горад».
Амаль за два тыдні пасьля абвяшчэньня «частковай мабілізацыі» Расею пакінулі прыкладна 700 000 чалавек, 200 000 зь іх выехалі ў Казахстан, высьветліў Forbes. Колькі з тых, хто выехаў, турысты і плянуюць вярнуцца — невядома.
Праваахоўнікі арыштавалі грамадзяніна Літвы Мантаса Данелюса, які падазраецца ў шпіянажы, пацьвердзілі у аўторак у паліцыі Літвы агенцтву BNS.
Віцэ-прэм'ер польскага ўраду, міністар абароны краіны Марыюш Блашчак на адкрыцьці Варшаўскага форуму па бясьпецы заявіў, што беларускі рэжым павінен несьці аднолькавую адказнасьць разам з РФ за вайну супраць Украіны.
Крадзеж і вываз збожжа ў такіх маштабах можна кваліфікаваць як ваеннае злачынства.
4 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб вайсковай бясьпецы.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) перакананыя, што выкраданьне генэральнага дырэктара Запароскай АЭС Ігара Мурашова і перадача яго ўкраінскім уладам зьяўляюцца адным з этапаў для ўсталяваньня поўнага кантролю над гэтай атамнай станцыяй з боку Расеі.
2 і 3 кастрычніка ў Кракаве і Беластоку прайшлі прэзэнтацыі кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska», якую напісаў журналіст буйной польскай газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын.
Раніцай 4 кастрычніка Савет Фэдэрацыі — верхняя палата расейскага парлямэнту — ратыфікаваў дамовы «Аб уваходжаньні ДНР, ЛНР, Запароскай і Херсонскай абласьцей у склад Расеі».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, у якім канстатуецца «немагчымасьць правядзеньня перамоў з прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімірам Пуціным».
Амэрыканскі мільярдэр, заснавальнік кампаніі SpaceX Ілан Маск заявіў, што працягвае падтрымліваць Украіну, але выступае супраць «шырокамаштабнай эскаляцыі» вайны Расеі супраць Украіны.
Усяго вядома пра сьмерць у баях за Ўкраіну 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць расейскай агрэсіі.
Апошні раз паўночнакарэйская ракета пралятала над тэрыторыяй Японіі пяць гадоў таму.
Пра гэтае рашэньне паведамляецца ў заяве кіраўніка дэпартамэнту МЗС КНДР у справах міжнародных арганізацыяў, апублікаванай на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва KCNA.
Некаторыя блізкія да Пуціна алігархі страцілі да паловы сваіх багацьцяў.
Офіс прэзыдэнта краіны апублікаваў адказ на запыты журналістаў аб тым, чаму яго імя не было сярод дзевяці кіраўнікоў дзяржаў, якія 2 кастрычніка выступілі з заявай аб падтрымцы Ўкраіны.
Працягваецца візыт дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай у Польшчу. Яна бярэ ўдзел у дыскусіях на Варшаўскім форуме аб бясьпецы, сустракаецца з прэзыдэнтам і прэм’ерам Польшчы, а таксама ўдзельнічае ў шэрагу закрытых паседжаньняў Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Прэм'ер Беларусі Раман Галоўчанка пасьля перамоваў з расейскім прэмʼерам Міхаілам Мішусьціным заявіў, што дамова аб агульных прынцыпах падаткаабкладаньня па ўскосных падатках, падпісаная 3 кастрычніка ў Маскве, здымае для Беларусі праблему падатковага манэўру.
У Коўне прайшоў Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. Свабода запыталася ў экспэртаў і аналітыкаў пра ўдзел Беларусі ў вайне з Украінай, мабілізацыю, імавернасьць ядзернай вайны і пра незалежнасьць Беларусі.
Дэпутаты Дзяржаўнай Думы на пазаплянавым пленарным пасяджэньні 3 кастрычніка ратыфікавалі дакумэнты аб анэксіі Расеяй Данецкай, Запароскай, Луганскай, Херсонскай і часткі Мікалаеўскай абласьцей Украіны.
Палітычна матываваны перасьлед беларусаў працягваецца.
З загаду, як агучыў Аляксандар Лукашэнка ў часе прызначэньня шэрагу кіраўнікоў раённых выканкамаў, вынікае, што ў сельскай гаспадарцы існуюць праблемы з уборкай ураджаю з прычыны недахопу кадраў.
Гэта была ўжо ня першая сустрэча міністра Марыюша Каміньскага і Сьвятланы Ціханоўскай у Варшаве.
Паводле Белстату, у беларускай эканоміцы ў жніўні былі занятыя 4,2016 млн чалавек. Аднак колькасьць звальненьняў у буйных і сярэдніх прадпрыемствах за гэты мясяц чарговы раз перавысіла колькасьць працаўладкаваньняў.
Украінскія сацыёлягі заявілі пра найвышэйшую за ўсю гісторыю апытаньняў падтрымку грамадзянамі ўступу Ўкраіны ў Паўночнаатлянтычны Альянс (NATO).
Больш за сорак чалавек загінулі ў горадзе Захедане, дзе паліцыя расстраляла пратэстоўцаў, якія абвінавачвалі начальніка паліцыі ў згвалтаваньні 15-гадовай дзяўчыны.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» 30 верасьня атрымаў прэмію The Albie Awards 2022, заснаваную фондам Клуні «За справядлівасьць». Лідэры «Вясны» за кратамі, таму на ўрачыстую цырымонію ў Нью-Ёрк запрасілі жонку праваабаронцы Валянціна Стэфановіча Аліну.
Грамадзяніна Беларусі Аляксея Вешчавайлава, які загінуў 26 верасьня ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласьці, пахавалі ў Чаркаскай вобласьці.
Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў перакананы, што Аляксандар Лукашэнка цяпер вельмі баіцца ўступаць у вайну супраць Украіны на баку Расеі.
На лініі мяжы зь Беларусьсю ўкраінскія сілы абароны закладаюць міны і ствараюць інжынэрныя ўмацаваньні, якія дазволяць ня толькі папярэдзіць новае ўварваньне расейскіх ці беларускіх войскаў, а і весьці паўнавартасныя баявыя дзеяньні ў выпадку новай спробы ўвайсьці з тэрыторыі Беларусі.
Прафэсар Андрэй Вардамацкі, дасьледчык Беларускай аналітычнай майстэрні, у рамках Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі, што праходзіў у Коўне, прэзэнтаваў новае дасьледаваньне аб стаўленьні беларусаў да вайны ва Ўкраіне.
Італьянская газэта La Repubblica публікуе інфармацыю пра выхад у мора з аднаго з паўночных партоў Расеі найноўшай субмарыны «Белгород», якая была ўведзеная ў эксплёатацыю ў ліпені 2022 году.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі заявіў, што апанэнты рэжыму Лукашэнкі заслугоўваюць сьмерці.
Ці можна засьцерагчыся ад ядзернага выбуху? Якія прэпараты могуць зьменшыць шкоду для здароўя? Якое галоўнае пасланьне да беларускіх палітвязьняў? І чаму вельмі важна прымаць вітамін В12 і фоліевую кіслату?
Дзьве дзяржавы на Каўказе, якія маюць даўні канфлікт, зноў абмяняліся абвінавачаньнямі.
У Зымбабвэ падалі ў суд на кампанію Zim GoldFields, зьвязаную з сынам Віктара Шэймана, за здабычу золата без дазволу ўладальнікаў тэрыторыі. Аб гэтым піша зымбабвійскае выданьне The Standard.
Невядомыя актывісты з прыгарада Гомля Касцюкоўкі выйшлі на антываенны пікет зь беларускім нацыянальным сьцягам і транспарантам.
Кіраўнік Каталіцкай царквы асудзіў рост рызыкі ядзернай вайны, назваўшы яе «абсурднай».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пракамэнтаваў узяцьце ўкраінскімі вайскоўцамі горада Ліман Данецкай вобласьці.
Загрузіць яшчэ