Як паведамляе тэлеграм-канал «Мотолько помоги», на тэхнічныя работы пайшлі сайты «Мегатоп», «Марко», «Белвест», «Мила», «Шатэ-М» і іншыя.
Мэдыя-экспэрт Паўлюк Быкоўскі тлумачыць, чаму такая асоба, як Антон Красоўскі, немагчымая ў беларускай прапагандзе; лічыць, што ў Расеі існавала больш складаная схема ідэалягічнай працы, і характарызуе асноўныя тыпажы беларускіх прапагандыстаў.
Адзін з удзельнікаў звароту да ўкраінскіх вайскоўцаў фальсыфікаваў выбары, другі — удзельнічаў у падаўленьні пратэстаў.
Спэцыяльны дакладчык ААН Анаіс Марэн на прэс-канфэрэнцыі 27 кастрычніка, прысьвечанай штогадоваму дакладу па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, зазначыла, што дзеяньні беларускіх уладаў за апошнія два гады нагадваюць помсту.
Упаўнаважаная пры прэзыдэнце Расеі па правах дзяцей Марыя Львова-Бялова ўсынавіла выкрадзенага ў Марыюпалі расейскімі войскамі ўкраінскага хлопчыка.
Адразу пасьля выбараў 2020 году Лукашэнка пачаў абяцаць дэцэнтралізацыю ўлады. Глядзім, што з гэтага атрымалася.
Сэнат Казахстану ўхваліў законапраект аб амністыі людзей, якія былі затрыманыя і арыштаваныя падчас масавых пратэстаў у студзені 2022 году. Пра гэта паведамляе Казаская служба Радыё Свабода. Па заявах распрацоўнікаў законапраекту, амністыя можа закрануць каля паўтары тысячы чалавек.
Вядомы чэскі драматург, матэматык Рэнэ Левінскі стаў ініцыятарам кампаніі ў падтрымку палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
UNESCO, спэцыялізаваная ўстанова ААН у пытаньнях адукацыі, навукі і культуры, ужо ўключыла 207 аб’ектаў у базу разбуранай ва Ўкраіне культурнай спадчыны.
На працягу вайны Служба бясьпекі Ўкраіны ўжо ўручыла прадстаўнікам УПЦ Маскоўскага патрыярхату 33 падазрэньні ў дапамозе Расеі. Сярод іх ёсьць і агенты для збору інфармацыі, і карэктавальнікі агню.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк заявіў, што падрыў бараку, дзе былі ўкраінскія палонныя вайскоўцы, у Аленаўцы Данецкай вобласьці ўчыніла Расея з выкарыстаньнем рэактыўных пяхотных агнямётаў «Чмель».
Група экспэртаў Рады Эўропы па барацьбе з гандлем людзьмі (GRETA) апублікавала сёньня сваю другую ацэначную справаздачу аб выкананьні Беларусьсю Канвэнцыі Рады Эўропы аб барацьбе з гандлем людзьмі.
Пуцін не зацікаўлены ў сур’ёзных перамовах з Украінай і па-ранейшаму мае максымалісцкія мэты, працягваючы вайну — пра гэта сьведчыць рыторыка расейскага прэзыдэнта, піша амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) у сваёй справаздачы за 26 кастрычніка.
Расея разглядае камэрцыйныя спадарожнікі, якія выкарыстоўвае Ўкраіна падчас вайны, як законныя цэлі для ўдару. Аб гэтым на пасяджэньні камітэту Генасамблеі ААН заявіў намесьнік кіраўніка дэпартамэнту нераспаўсюджваньня і кантролю над узбраеньнямі расейскага МЗС Канстанцін Варанцоў.
Чаму афіцыйны Кіеў праігнараваў прапанову Сьвятланы Ціханоўскай аб супрацы.
Кіраўнік Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША (ЦРУ) Уільям Бэрнс у пачатку кастрычніка наведаў Украіну і правёў сустрэчу з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім, а таксама з кіраўніцтвам іншых дзяржаўных структур.
27 кастрычніка ўпершыню ў гісторыі Польшчы адначасова ў чатырох гарадах — у Глубчыцах, Бычыне, Бабаліцах, пад Сташавам — адбудзецца дэмантаж чатырох помнікаў, прысьвечаных Чырвонай Арміі.
Урад Нямеччыны, насуперак расейскім ацэнкам, ня лічыць, што абедзьве ніткі газаправода «Паўночны паток — 2» усё яшчэ прыдатныя для эксплуатацыі, нягледзячы на пашкоджаньні, атрыманыя ў выніку выбухаў у верасьні.
Рэспубліка Беларусь спыняе дзеяньне міжурадавага пагадненьня з Польшчай аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі і ступеняў у навуцы і мастацтве.
26 кастрычніка ва Ўкраіне ў выніку расейскіх абстрэлаў загінулі 5 і атрымалі раненьні 11 мірных грамадзян.
Расейскі маштабны напад на Ўкраіну пакінуў Расею ў значнай ступені ў дыпляматычнай ізаляцыі — большасьць вялікіх краін асудзілі ваенныя злачынствы Пуціна. Аднак пазыцыя Кітаю ў гэтым пытаньні адрозьніваецца: адкрыта Пэкін не падтрымаў вайну, але ў той жа час і не асудзіў дзеяньні Расеі.
«Двое байцоў самавольна пакінулі падразьдзяленьне», — паведаміў полк «Пагоня» ў сваіх сацыяльных сетках 22 кастрычніка.
«Беларусь, як і Іран, выступае супраць аднабаковых незаконных эканамічных санкцый, якія выходзяць за межы нормаў міжнароднага права», — заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей па выніках перамоў з іранскім калегам Амірам Абдалахіянам 26 кастрычніка ў Тэгеране.
Улады Расеі перадалі ў Кіеў «сыгналы» аб магчымым «наладжваньні мастоў» і «разблякаваньні адносінаў» — на фоне шырокамаштабнага ўзброенага ўварваньня ва Ўкраіну, якое працягваецца ўжо больш за 8 месяцаў.
Сёлета Беларусь займае 99-ю пазыцыю ў рэйтынгу сярод 140 краінаў.
Адміністрацыя прэзыдэнта сумесна зь Міністэрствам інфармацыі зьбіраецца вырашыць «праблему антыбеларускіх кніг, якія скажаюць гісторыю, праца ў гэтым кірунку праводзіцца». Так заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка на пасяджэньні рэспубліканскай рады ў гістарычнай палітыцы.
Старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль наведае Казахстан. Двума тыднямі раней там ужо пабываў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін. Ці зможа Астана зблізіцца з Эўропай, не раззлаваўшы пры гэтым Маскву?
Пісьменьнік і сцэнарыст, аўтар сэрыялу «Гульня тронаў» Джордж Марцін даў інтэрвію ток-шоў The Late Show на канале CBS.
Супраць Беларусі разьвязана «гібрыдная», а на яе фоне — «інфармацыйная вайна», заявіў дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч 26 кастрычніка на сустрэчы з працоўнымі калектывамі Гомля, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
На сёньня яўнай пагрозы стварэньня наступальных груповак пакуль не назіраецца. Пра гэта заявіў міністар абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з працоўнымі калектывамі Гомельскай вобласьці, паведамляе БЕЛТА.
Расейская журналістка і мэдыямэнэджарка, экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Расеі на выбарах 2018 году Ксенія Сабчак пакінула краіну, паведамляюць са спасылкай на ананімныя крыніцы дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы ТАСС і РИА Новости і інтэрнэт-выданьне «База».
Сэнат Польшчы 26 кастрычніка прыняў рэзалюцыю аб прызнаньні рэжыму ў Расеі тэрарыстычным. У дакумэнце таксама зьмяшчаецца заклік да міжнароднай супольнасьці падтрымаць Міжнародны крымінальны суд, які расьсьледуе датычнасьць канкрэтных асоб да зьдзяйсьненьня злачынстваў ва Ўкраіне.
Расейскія войскі позна ўвечары 25 кастрычніка абстралялі горад Дніпро. Парэшткі ракеты зачапілі бліжэйшую аўтазаправачную станцыю, дзе знаходзілася маладая сям’я, якая чакала дзіця.
Сьведчаньні і дакумэнты, у тым ліку мэдыцынскія запісы, прадстаўленыя беларускімі лекарамі, даюць уяўленьне пра саўдзел беларускага ўраду ў вайне ва Ўкраіне, адзначае амэрыканская тэлекампанія CNN.
Адпаведнае рашэньне 25 кастрычніка прыняў Менскі гарадзкі суд, піша тэлеграм-канал @by_culture.
Офіс прэзыдэнта Ўкраіны і Вярхоўная Рада пакуль ня выказалі жаданьня супрацоўнічаць з Аб'яднаным пераходным кабінэтам і Сьвятланай Ціханоўскай. Мы паглядзелі, з кім з украінскіх палітыкаў Ціханоўская ўжо мела сустрэчы.
У выніку ўдару Ўзброеных сіл Украіны па будынку школы ў Херсонскай вобласьці, дзе разьмяшчаўся штаб расейскіх войскаў, загінулі каля 40 байцоў ваенізаваных фармаваньняў, зьвязаных з кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым, і ня менш за 100 чалавек параненыя.
Ведамства адказала на дэпутацкі запыт сябра кіроўнай партыі «Грузінская мара» Левана Карумідзэ. Адказ апублікаваны на сайце заканадаўчага органа. Акрамя беларусаў, у дакумэнце размова ідзе аб грамадзянах Расеі і Ўкраіны.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны заявіла аб раскрыцьці маштабнай схемы кантрабанды тытунёвых вырабаў зь Беларусі пад выглядам нібыта транзыту праз тэрыторыю Ўкраіны.
Да траціны мужчын з мэрыі Масквы зьехалі за мяжу пасьля сьмерці мабілізаванага чыноўніка.
Былы сілавік у размове са Свабодай аспрэчвае думку аб немагчымасьці ўдзелу беларускага войска ў вайне супраць Украіны.
Узровень свабоды інтэрнэту ў Беларусі за апошні год «яшчэ больш зьнізіўся», гаворыцца ў дакладзе амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House.
Навошта Кіеву супраца зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі, чаму пры любым заканчэньні вайны ва Ўкраіне рэжым Лукашэнкі не захаваецца і чаму свабодная Беларусь надзвычай важная ня толькі для Ўкраіны, але і ўсяго рэгіёну?
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны мяркуюць, што Беларусь сталымі вайсковымі вучэньнямі намагаецца адцягнуць украінскія войскі на поўнач з усходу і поўдня.
Урад Нямеччыны адхіляе крытыку ў сувязі зь яго адмовай прадставіць Украіне сучасныя танкі і з нагоды вялізных энэргетычных субсыдый для ўласных грамадзян. Але саюзьнікі не супакойваюцца.
Сьвятлана Ціханоўская наведала Нацыянальны архіў Эстоніі. Перад яе прыездам Нацыянальны архіў займаўся пошукам унікальных матэрыялаў часоў БНР і яе стасункаў з Эстоніяй.
Эканамістка Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка незалежнага акадэмічнага цэнтру Beroc, расказвае, як Крэмль пачаў газавы шантаж Эўропы, але нічога гэтым не дамогся; тлумачыць, чаму пачалі падаць цэны на газ, і называе трубаправод Ямал — Эўропа «кучай жалеза»
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за мінулы дзень расейскія войскі нанесьлі 5 ракетных і 30 авіяцыйных удараў, а таксама зрабілі звыш 100 абстрэлаў ня менш як 40 населеных пунктаў Украіны.
Выданьне Politico апублікавала падрабязнасьці сьведчаньняў менскага дыспэтчара Алега Галегава датычна гісторыі самалёта з Раманам Пратасевічам, які прымусова пасадзілі ў Менску 18 траўня 2021 году.
Загрузіць яшчэ