Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ўкраіны: У Чорным моры заблякаваныя 218 суднаў з украінскім збожжам


У Чорным моры заблякаваны рух 218 суднаў
У Чорным моры заблякаваны рух 218 суднаў

У Чорным моры заблякаваны рух 218 суднаў, якія ўдзельнічаюць у «збожжавай ініцыятыве», паведаміла прэс-служба Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны ў фэйсбуку 30 кастрычніка.

«У сувязі з тым, што ўкраінскі бок па стане на 30 кастрычніка ня мае дазволу ад Сумеснага Каардынацыйнага Цэнтра на праходжаньне бясьпечным калідорам і правядзеньне інспэкцый, 218 суднаў фактычна заблякаваныя на сваіх бягучых пазыцыях», — адзначылі ў ведамстве.

Таксама ў Міністэрстве інфраструктуры ўдакладнілі, што ўкраінскі бок не спыняў рух грузаў праз «збожжавы калідор», нават «нягледзячы на расейскія ваенныя атакі на партовую і энэргетычную інфраструктуру». Акрамя гэтага, «было зафіксавана 15 выпадкаў набліжэньня расейскіх бесьпілётнікаў і самалётаў на забароненую дыстанцыю да грамадзянскіх суднаў, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве».

«Такім чынам становіцца відавочным намер РФ справакаваць масавы голад у краінах Афрыкі і Азіі, якія маюць у гэтым патрэбу, а таксама стварыць востры дэфіцыт харчаваньня ва ўсім сьвеце», — дадаецца ў паведамленьні.

У ведамстве падлічылі, што з моманту выхаду першага судна ўдалося экспартаваць больш за 9 мільёнаў тон збожжа, з іх больш за 5 мільёнаў тон — у краіны Афрыкі і Азіі.

29 кастрычніка Міністэрства абароны Расеі заявіла аб спыненьні ўдзелу ў пагадненьні па экспарце ўкраінскіх прадуктаў Чарнаморскім збожжавым калідорам. Гэтае рашэньне ведамства патлумачыла нібыта выбухамі ў Севастопалі ў той дзень.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што заява Расеі аб прыпыненьні ўдзелу ў збожжавым пагадненьні была чаканай, паколькі Масква пачала абвастраць харчовы крызіс яшчэ ў верасьні гэтага года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG