Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі суд адпусьціў абвінавачанага ў замаху на забойства з разбоем, яго адправілі ў войска


У Бураціі суд адмовіў пракуратуры ў арышце мабілізаванага, абвінавачанага, у замаху на забойства з разбоем. Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале дэпутат Маскоўскай гарадзкой думы Яўген Ступін. Ён удакладніў, што абвінавачаны стаіць на ўліку ў псыхіятра.

Пасьля абвяшчэньня мабілізацыі суд папрасіў ваенкамат не прызываць абвінавачанага, але 5 кастрычніка адвакат падсуднага паведаміў, што таго ўжо адправілі ў войска. Абаронца прапанаваў прыпыніць вядзеньне па крымінальнай справе і суд зь ім пагадзіўся, спаслаўшыся на ўказ аб мабілізацыі.

28 кастрычніка міністар абароны Расеі Сяргей Шойгу даклаў прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну аб завяршэньні мабілізацыі ў краіне, але афіцыйны ўказ аб завяршэньні мабілізацыі Пуцін пакуль не падпісаў.

Мабілізацыя ў Расеі пачалася 21 верасьня. Шойгу тады казаў, што для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне будуць мабілізаваныя да 300 тысяч чалавек. «Новая газета. Европа» сьцьвярджае, што на вайну могуць быць адпраўлены да мільёна расейцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG