Інстытут дасьледаваньня міру ў Осла (Peace Research Institute Oslo) апублікаваў свой «кароткі сьпіс» фаварытаў на атрыманьне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі міру.
Некалькі сотняў чалавек фізычна і онлайн сабраліся на Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі, які праходзіць у літоўскім Коўне. Імпрэзу традыцыйна прымае ковенскі Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага.
Прэзыдэнт РФ Пуцін падпісаў дамовы аб уступленьні ў Расею чатырох вобласьцяў Украіны. Ці стане гэтае рашэньне пачаткам Трэцяй сусьветнай вайны? Ці прызнае Беларусь гэтую анэксію і ці ўступіць яна ў вайну сваёй арміяй? Ці будзе ў гэтай вайне ўжытая ядзерная зброя?
Расказваем, зь якімі псыхічнымі дыягназамі ў Беларусі судзяць з палітычных прычын, якія падставы для гэтага знаходзяць і якія прысуды выносяць хворым людзям. Ёсьць і рэальныя тэрміны.
Зьвязаны з ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне былога брамніка футбольнай зборнай Беларусі Васіля Хамутоўскага.
Анэксія Расеяй чатырох украінскіх рэгіёнаў, пра якую сёньня заявілі ў Крамлі, выклікала асуджэньне міжнароднай супольнасьці, новыя санкцыі супраць Расеі і новыя абяцаньні дапамогі Ўкраіне.
Пра гэта ўкраінскі прэзыдэнт заявіў па выніках пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Актор, блогер, музыка Аляксей Сапрыкін на пачатку жніўня пачаў запісваць іранічныя ролікі пра беларускую рэчаіснасьць. Днямі яго відэа пра праходжаньне беларускай мяжы дасягнула 1 мільёна 200 тысяч праглядаў.
У менскі офіс кампаніі «Белагра» раніцай 29 верасьня прыйшлі сілавікі. У выніку былі затрыманыя гендырэктар прадпрыемства і некалькі супрацоўнікаў.
Паспалітае Рушэньне (масавая добраахвотная мабілізацыя) існавала ў часы ВКЛ.
Мабілізацыю ў Расеі абвясьцілі 21 верасьня, яна працягваецца ўжо больш за тыдзень. За гэты час з РФ тэрмінова выехалі каля 300 тысяч мужчын. Сярод іх ёсьць і беларусы з расейскімі пашпартамі. Адзін зь іх расказаў Свабодзе сваю гісторыю.
Ужо празь некалькі дзён пачнецца тэставаньне «Лічбавай Беларусі». Гэтая плятформа дапаможа беларусам разьвіваць бізнэс, культуру і ўзаемадапамогу, знаходзіць працу і карміць сям’ю, а ў будучыні можа замяніць многія дзяржаўныя інстытуты.
«Ён інтэлектуал, ведае мовы, разьбіраецца ў гісторыі, музыцы, краязнаўстве і ня толькі. Ён на тры галавы вышэйшы за тых, хто схапіў яго і кінуў у турму», — калегі і сябры журналіста Яўгена Меркіса падзяліліся з Свабодай фактамі пра яго.
Грузінская апазыцыя патрабуе ад уладаў на час закрыць межы з Расеяй або ўвесьці для грамадзян РФ візавы рэжым.
Дакумэнт заклікае краіны сьвету не прызнаваць зьмены статусу чатырох украінскіх вобласьцяў.
Беларусы жывуць у Мелітопалі Запароскай вобласьці, а таксама ў вёсцы Гусарка Палогаўскага раёну, якую яны заснавалі 200 год таму ва ўкраінскім стэпе.
Узровень ухваленьня дзейнасьці прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна сярод апытаных агенцтвам «Левада-центр» за месяц упаў на 6%. У жніўні дзейнасьць Пуціна ўхвалялі 83% апытаных, у верасьні — 77%.
Гэта зрабіла амбасадарка Швайцарыі ў Менску Крыстынэ Гонэгер.
Прэмію ў намінацыі «Справядлівасьць для абаронцаў дэмакратыі» прымала Аліна Стэфановіч — жонка палітзьняволенага праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча.
Загінулы палкоўнік Аляксей Кацярынічаў цягам 25 гадоў працаваў у памежных войсках і ФСБ Расеі. 18 жніўня яго прызначылі першым намесьнікам кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласьці па бясьпецы.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) лічаць малаімаверным беспасярэдняе ўцягваньне Беларусі ў вайну ва Ўкраіне на баку Расеі, нягледзячы на заявы ўкраінскай выведкі аб рыхтаваньні разьмяшчэньня расейскіх змабілізаваных на беларускай тэрыторыі.
Кансулят Расеі ў Чарнагорыі прыпыніў працу з 30 верасьня на нявызначаны час з прычыны высылкі з краіны шасьцярых дыпламатаў. Пра гэта паведамляецца на сайце расейскай дыпмісіі.
Ухвалены пакет дапамогі ўключае $4,5 млрд для фонду ўраду Ўкраіны, $3 млрд узбраеньня, абсталяваньня і іншай вайсковай падтрымкі.
30 верасьня расейцы атакавалі гуманітарную калёну, якая рухалася на часова акупаваную тэрыторыю Запароскай вобласьці, каб забраць людзей і адвезьці дапамогу. Загінулі звыш 20 чалавек, дзясяткі параненых.
Ва ўкраінскім вайсковым камандаваньні падкрэсьлілі, што «захоўваецца пагроза нанясеньня ракетных і авіяцыйных удараў па тэрыторыі Ўкраіны з паветранай прасторы Беларусі».
Антонію Гутэрыш заявіў назваў магчымую анэксію Расеяй ўкраінскіх тэрыторыяў «небясьпечнай эскаляцыяй» і заявіў, што дзеяньні Масквы ставяць пад пагрозу пэрспэктывы ўсталяваньня міру ў рэгіёне.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн назваў рэфэрэндумы аб далучэньні часткі ўкраінскіх тэрыторый да Расеі «фікцыяй» і заявіў, што іх вынікі былі сфабрыкаваныя ў Маскве.
Калі папраўка да закону «Аб паўнамоцтвах у галіне нацыянальнай абароны», якую падтрымалі абедзьве партыі, будзе прынятая, «адміністрацыя Джо Байдэна атрымае новыя паўнамоцтвы ў рамках намаганьняў у спыненьні фінансаваньня ваеннай машыны рэжыму Пуціна», заявілі ў Сэнаце ЗША.
Расея прызнала незалежнасьць Запароскай і Херсонскай абласьцей, гаворыцца ва ўказах прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, апублікаваных 30 верасьня на расейскім афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Спойлер — каб ня ехаць у Крым, Данецк ці Херсон.
Экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку адносна наступстваў, якія чакаюць яго ў выпадку прызнаньня Абхазіі і ўварваньня ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
У шасьці зь іх ёсьць дыпляматычная акрэдытацыя.
Якая будучыня чакае Беларусь і Ўкраіну? Ці стануць яны часткай Захаду? Што будзе з Расеяй і як доўга можа праіснаваць «русский мир»? Пра гэта і пра іншае гаворыць беларускі гісторык з Польшчы, прафэсар Алег Латышонак, які ў 2022 годзе выдаў кнігу «Ўсходняя Эўропа ў сутыкненьні цывілізацый».
У аўтарытарных краінах няма легальнага мэханізму пераходу ўлады ад аднаго ўладара да другога. І сытуацыя ўладнага транзыту ў такіх выпадках, як правіла, выклікае палітычны крызіс.
Мэр Мелітопаля Запароскай вобласьці Іван Фёдараў заявіў Свабодзе, што акупацыйныя ўлады зьбіралі галасы мясцовых жыхароў у падтрымку анэксіі Расеяй пры дапамозе сапраўднага тэрору.
У сьнежні ў Лёндане на акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі адбыўся інцыдэнт, у выніку якога пацярпеў супрацоўнік амбасады.
Адзін з кіеўскіх судоў скасаваў арышт, накладзены на банкаўскія рахункі прыватнай кампаніі «Санта Україна». Канчатковая яе ўласьніца — Яна Машэнская, дачка беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага, аднаго з бэнэфіцыяраў беларуска-нямецкага прадпрыемства «Санта Брэмар».
Улады прапанавалі Герасімені асабіста прыйсьці ў Сьледчы камітэт у Менску.
Уладзімір Пуцін не абмяркоўваў з Аляксандрам Лукашэнкам падчас перамоваў у Сочы прызнаньне Беларусьсю Абхазіі. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзьмітрый Пяскоў.
Міжнародная рабочая група ў пытаньнях санкцый супраць Расеі (яе яшчэ называюць групай Ярмака, кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны, і Макфола, колішняга амбасадара ЗША ў Расеі. — РС) абгрунтавала неабходнасьць уключэньня Расеі ў пералік краін, якія зьяўляюцца спонсарам тэрарызму.
Апэратар газаправоду «Паўночны паток – 2» паведаміў аб раптоўным падзеньні ціску ў ноч на панядзелак. У аўторак, 27 верасьня, марское ўпраўленьне Швэцыі заявіла аб двух выцеках на газаправодзе «Паўночны паток – 1». Усяго вядома пра 4 выцекі.
Калі беларускі і беларусы адчуюць сябе шчасьлівымі? Што гэта ўвогуле такое: беларускае шчасьце? Ці адрозьніваецца яно для людзей рознага ўзросту?
Цырымонію, зьвязаную зь незаконнай анэксіяй Расеяй частак чатырох акупаваных расейскімі войскамі абласьцей Украіны, заплянавалі на 30 верасьня ў Крамлі.
Затрыманы адвакат Дзьмітры Пігуль, паводле інфармацыі праваабаронцаў, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
За візытам у самаабвешчаную Абхазію аўтарытарнага лідэра Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пільна сачылі ў Грузіі.
28 верасьня Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Лівэрпулі на штогадовай канфэрэнцыі брытанскай Лейбарысцкай партыі. У сваёй прамове яна згадала ў тым ліку палітвязьня мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што Тбілісі павінен патрабаваць ад іншых краін паважаць яго прынцыпы і тэрытарыяльную цэласнасьць.
Што паведамляюць заходняя выведка і ўкраінскі Генштаб аб сытуацыі на франтах расейскай вайны супраць Украіны.
СМІ розных краін пішуць аб тым, што аварыі на газаправодах маглі здарыцца не выпадкова, а як вынік дывэрсіі. Вінаватымі называюць і ЗША, і Расею.
У Дагестане пасьля акцый супраць мабілізацыі ў суд паступіла звыш 150 пратаколаў, заведзена каля 30 крымінальных спраў.
Загрузіць яшчэ