Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прыпыняе рух караблёў па збожжавым калідоры


Расея прыпыняе рух вадаплаваў па калідоры бясьпекі, вызначаным «Чарнаморскай ініцыятывай», паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве абароны РФ.

«Рух вадаплаваў па калідоры бясьпекі ёсьць недапушчальным, бо ўкраінскае кіраўніцтва і камандаваньне УСУ выкарыстоўваюць яго для вядзеньня баявых дзеяньняў супраць Расейскай Фэдэрацыі», — цытуе заяву Мінабароны РФ ТАСС.

Гарантыя бясьпекі любога аб’екту ў збожжавым калідоры немагчымая, пакуль Кіеў не перастане выкарыстоўваць яго ў ваенных мэтах, заявілі ў міністэрстве. У Мінабароны РФ падкрэсьлілі, што Расея не выходзіць з «Чарнаморскай ініцыятывы», а прыпыняе дзеяньне пагадненьняў.

Расея будзе вымушаная прыняць уласныя меры па кантролі прапушчаных безь яе ўзгадненьня суднаў у Чорным моры. Пра гэта заявіў у панядзелак на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН сталы прадстаўнік РФ Васіль Небензя.

«Улічваючы існуючыя факты злоўжываньня гуманітарным калідорам і ў цэлым тое, што Чорнае мора застаецца зонай баявых дзеяньняў, ня можам дапусьціць бесперашкоднага праходжаньня судоў без нашага надгляду і будзем вымушаныя прыняць самастойныя меры па кантролі прапушчаных Сумесным каардынацыйным цэнтрам без нашага ўзгадненьня сухагрузаў», — сказаў ён.

Расея зыходзіць з таго, што дамоўленасьці па экспарце збожжа па Чорным моры безь яе ўдзелу выконвацца не павінныя, заявіў Небензя.

Уладзімір Пуцін адправіў войска на заваёву Ўкраіны ў лютым, і да сярэдзіны лета расейскі флёт блякаваў украінскія парты. Каля 20 мільёнаў тон збожжа аказаліся заблякаванымі, цэны на сусьветным рынку вырасьлі, бедныя краіны апынуліся перад пагрозай дэфіцыту харчаваньня. Пры пасярэдніцтве ААН блякаду ўдалося зьняць, і з 1 жніўня Ўкраіна экспартавала больш за 9 мільёнаў тон збожжавых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG