Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, палітоляг Андрэй Ягораў перакананы, што Лукашэнка толькі выконвае імітацыйныя дзеяньні, але ў вайне ўдзельнічаць не жадае; дае адказ на пытаньне, для чаго ў Беларусь прыбылі расейскія войскі; і аналізуе дзьве лініі ў палітыцы Кіева адносна Беларусі.