Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін, Аліеў і Пашыньян па выніках саміту ў Сочы прынялі сумесную заяву


Перамовы паміж Ільхамам Аліевым, Уладзімірам Пуціным і Ніколам Пашыньянам, Сочы, 31 кастрычніка 2022
Перамовы паміж Ільхамам Аліевым, Уладзімірам Пуціным і Ніколам Пашыньянам, Сочы, 31 кастрычніка 2022

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на паведамленьне прэсавай службы Крамля.

31 кастрычніка адбыліся асобныя двухбаковыя сустрэчы прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым і з прэм'ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам, пасьля гэтага лідэры паразмаўлялі ў трохбаковым фармаце.

Азэрбайджан і Армэнія дамовіліся ўстрымлівацца ад ужываньня сілы і пагрозы яе ўжываньня: «Дамовіліся ўстрымлівацца ад ўжываньня сілы або пагрозы яе ўжываньня, абмяркоўваць і вырашаць усе праблемныя пытаньні выключна на аснове ўзаемнага прызнаньня сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і непарушнасьці межаў у адпаведнасьці са Статутам ААН і Алма-Ацінскай дэклярацыяй 1991 года», — гаворыцца ў дакумэнце.

Азэрбайджан, Армэнія і РФ пацьвердзілі прыхільнасьць выкананьню дамоўленасьцяў ад 9 лістапада 2020 года і будуць прыкладаць дадатковыя намаганьні для вырашэньня астатніх гуманітарных пытаньняў.

Расея будзе спрыяць падрыхтоўцы да падпісаньня мірнай дамовы паміж Азэрбайджанам і Армэніяй.

Паводле заявы, Азэрбайджан, Армэнія і РФ адзначылі запатрабаванасьць намаганьняў расейскіх міратворцаў па стабілізацыі сытуацыі на Паўднёвым Каўказе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG