Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Украіны ў Нямеччыне пра вайсковую дапамогу: «Гэта як спартовы аўтамабіль з хуткасьцю 30 км на гадзіну»


Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў
Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў

Новы амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў заклікаў Нямеччыну не даваць прытулак расейцам, якія ўцяклі з краіны, каб пазьбегнуць мабілізацыі, назваўшы іх «рызыкай для бясьпекі».

Гэта «маладыя людзі, якія зусім не шкадуюць, але ўсё ж жадаюць ухіліцца ад вайсковай службы», сказаў Аляксей Макееў у інтэрвію Bild, апублікаваным 30 кастрычніка.

Сотні тысяч расейцаў пакінулі Расею пасьля таго, як у канцы верасьня прэзыдэнт іх краіны Ўладзімір Пуцін абвясьціў ваенную мабілізацыю.

Макееў таксама выказаў удзячнасьць за падтрымку Нямеччынай Украіны ў яе працяглай вайне з Расеяй, але сказаў, што Бэрліну трэба рухацца «больш хутка».

«Калі я гляджу на дзеяньні Нямеччыны ў гэтай вайне, я часам думаю: «Вось нямецкі спартовы аўтамабіль едзе па аўтабане з хуткасьцю 30 кілямэтраў на гадзіну», — сказаў Макееў.

У рэшце рэшт, Нямеччына дапамагае, «але толькі тады, калі ўжо занадта позна», дадаў ён.

Макееў стаў амбасадарам Украіны ў Нямеччыне 24 кастрычніка, замяніўшы Андрэя Мельніка, якога зьнялі з пасады ў ліпені за рэзкую крытыку ваганьняў афіцыйнага Бэрліну ў аказаньні вайсковай дапамогі Кіеву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG