Лукашэнка вядзе Беларусь да вайны. Усе гэтыя «контратэрарыстычныя рэжымы», «праверкі баяздольнасьці», прыхаваная мабілізацыя, увод расейскіх войскаў, агрэсіўныя заявы ў адрас суседзяў — яўныя прыкметы набліжэньня той небясьпечнай рысы, за якой беларусы будуць непасрэдна ўцягнутыя ў баявыя дзеяньні.