Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўхваліў праект пагадненьня з Расеяй аб стварэньні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў


Расейскіх вайскоўцаў сустракаюць у Беларусі
Расейскіх вайскоўцаў сустракаюць у Беларусі

Аляксандар Лукашэнка ўхваліў праект пагадненьня з Расейскай Фэдэрацыяй аб стварэньні і функцыянаваньні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сілаў.

Адпаведны ўказ № 387 Лукашэнка падпісаў 31 кастрычніка. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавую службу Лукашэнкі.

Праект пагадненьня ўхвалены ў якасьці асновы для правядзеньня перамоваў. Міністэрства абароны ўпаўнаважанае на правядзеньне перамоваў і падпісаньне ўгоды пры дасягненьні дамоўленасьці ў межах ухваленага праекту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG