Адказныя за гвалт у Беларусі павінны ўсьведамляць магчымасьць таго, што іх прыцягнуць да Міжнароднага крымінальнага суду, але ўмяшаньне ў справы Беларусі звонку недапушчальнае, заявіла прэзыдэнтка Эстоніі Кэрсьці Кальюлайд, словы якой цытуе Інтэрфакс.
«Вельмі важна, каб асобы, якія прымаюць рашэньні ў Менску, разумелі, што Гаага ў сапраўднасьці знаходзіцца ня так ужо далёка», – сказала Кальюлайд у панядзелак у інтэрвію парталу тэлерадыёвяшчаньня ERR.
Паводле яе, «вінаватыя ў гвалце супраць беларускай апазыцыі павінны быць як мага хутчэй пакараныя».