Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шахтар, які прыкаваў сябе кайданкамі: «Людзі прапаноўвалі пагасіць усе мае крэдыты»


Юры Корзун
Юры Корзун

Шахтар «Беларуськалію» Юры Корзун на гэтым тыдні прыкаваў сябе кайданкамі ў шахце і абвясьціў, што адмаўляецца падымацца з забою. Ён заставаўся прыкаваным на глыбіні 305 мэтраў на працягу трох гадзін, выкінуўшы ключ ад наручнікаў, пакуль не прыехала брыгада горных ратавальнікаў. Ратавальнікі перарэзалі ланцуг бензарэзам.

У інтэрвію Расейскай службе Радыё Свабода Корзун расказаў пра хвалю салідарнасьці, зь якой ён сустрэўся пасьля акцыі пратэсту.

«Людзі пішуць і прапануюць ня тое што гэты месяц аплаціць, а пагасіць усе мае крэдыты, пішуць з Амэрыкі, Францыі, вельмі шмат беларусаў. Ад усіх прапаноў фінансавай дапамогі я адмовіўся, ніводнае не прыняў, таму што мой пратэст ня быў зьвязаны з тым, каб вырашыць свае фінансавыя пытаньні, і ўзбагаціцца я на гэтым дакладна не хацеў. Я гатовы есьці адну грэчку, але ісьці да канца».

Салігорск — самы багаты горад у Беларусі. Заробкі, асабліва ў гарнякоў, тут вышэйшыя, чым у сярэднім па краіне, у тым ліку ў сталіцы. Найвышэйшы — сёмы разрад, які Корзун мае, азначае, што ён ня толькі кіруе камбайнамі, але і самастойна выконвае работы па іх рамонце. Гэта самая высокааплатная спэцыяльнасьць на «Беларуськаліі».

«Заробак мой пачынаецца ад трох тысяч рублёў і вышэй, у залежнасьці ад таго, як ідзе збыт прадукцыі і як мы выконваем плян, — кажа Юры Корзун. — Але я б страціў нашмат больш, калі б не пайшоў на пратэст. Калі ў чалавека няма ўпэўненасьці ў бясьпецы сваёй сямʼі, ён ня можа спакойна працаваць, будаваць, ствараць. У гэтай небясьпецы мне жыць значна менш камфортна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG