Падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Пуціным кіраўнік Беларусі расказаў аб пратэстах у Беларусі.
«З усьмешкай гляджу: у нас у суботу марш жанчын і дзяўчат, а ў нядзелю агульны марш. У звычайныя дні краіна жыве звычайным жыцьцём. Дый у суботу і нядзелю. Частку Менску мы вызваляем для таго, каб людзі маглі, калі ў іх ёсьць жаданьне, прайсьціся», — сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, зьвяртаючыся да Пуціна: «Але галоўнае, я гэта ўвесь час кажу, — не пераходзіць рысу. Ёсьць „чырвоная лінія“ (вам таксама гэта знаёма і вядома больш, чым мне, вам давялося гэтыя лініі крэсьліць па Чачні перш за ўсё, калі вы сталі яшчэ зусім маладым прэзыдэнтам). Барані Бог, вядома, гэта ў Беларусі. Але тым ня менш ёсьць пэўныя „чырвоныя лініі“, якія ніхто ня мае права пераходзіць. Пакуль гэтых „чырвоных ліній“ ніхто не парушаў».