Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная арганізацыя працы ўступілася за арыштаваных прафсаюзных актывістаў у Беларусі


Пратэст перад судом «Беларуськалію» супраць страйкаму, 11 верасьня 2020
Пратэст перад судом «Беларуськалію» супраць страйкаму, 11 верасьня 2020

З заклікам не дапусьціць парушэньняў правоў чалавека і «забясьпечыць захаваньне ў поўнай меры правоў і свабодаў працаўнікоў» ва ўмовах пратэстаў, якія ахапілі краіну ў апошнія тыдні, зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі генэральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр.

У лісьце кіраўніку Беларусі галава МАП заклікаў яго прыняць меры для вызваленьня шасьцярых прафсаюзных актывістаў, якія застаюцца пад вартай у сувязі з удзелам у мірных пратэстах і страйках, і зьняцьця зь іх усіх абвінавачаньняў.

Райдэр нагадаў Лукашэнку, што ўрад нясе адказнасьць за забесьпячэньне асяродзьдзя, свабоднага ад гвалту, пагрозаў або ціску ў дачыненьні да мірных пратэстаў працаўнікоў.

«Ніхто не павінен быць пазбаўлены волі або пакараны проста за факт арганізацыі мірнага страйку або акцыі пратэсту і ўдзелу ў іх», — піша кіраўнік МАП.

Ён падкрэсьліў, што зьвярнуўся зь лістом да ўладаў Беларусі на просьбу Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG