Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя лябараторыі Францыі і Швэцыі пацьвердзілі атручэньне Навальнага «Навічком»


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Наяўнасьць атрутных рэчываў з групы «Навічок» у арганізьме расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага пацьвердзілі лябараторыі Францыі і Швэцыі, паведаміў урад Нямеччыны.

Улады Нямеччыны растлумачылі, што зьвярнуліся да эўрапейскіх партнэраў з просьбай правесьці незалежны разгляд вынікаў нямецкіх дасьледаваньняў атручэньня Навальнага.

Нямеччына таксама перадала ўзоры пробаў экспэртам Арганізацыі забароны хімічнай зброі. Яны будуць вывучаныя ў лябараторыях гэтай арганізацыі.

«Мы зноў заклікаем Расею растлумачыць, што адбылося. Мы знаходзімся ў цесным кантакце з нашымі эўрапейскімі партнэрамі і абмяркоўваем зь імі далейшыя крокі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG