Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў пералічыў галоўныя вынікі сустрэчы двух кіраўнікоў:
- Аляксандар Лукашэнка зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам Беларусі і партнэрам прэзыдэнта Пуціна ў міждзяржаўных стасунках
- Беларусі будзе выдзелены новы крэдыт на $ 1,5 млрд, частка пойдзе на рэфінансаваньне ранейшых даўгоў, частка — новыя сродкі
- Сытуацыю з крэдытам Беларусі нельга трактаваць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы, крэдыт даецца братэрскай краіне, якой Расея аказвала і будзе аказваць падтрымку
- Лукашэнка пацьвердзіў намер запусьціць канстытуцыйную рэформу ў Беларусі. Пуцін падтрымаў гэтую ідэю, але сам працэс — унутраная справа краіны.
- Пуцін даў даручэньне падрыхтаваць першую партыю вакцыны ад каранавірусу для Беларусі
- Пытаньне разьмяшчэньня расейскіх вайсковых базаў не абмяркоўвалася
- «І тыя, хто падтрымлівае Лукашэнку, і хто не — для Расеі братэрскі беларускі народ, але ўсё павінна праходзіць у прававым рэчышчы».