Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыбыў у Сочы на ​сустрэчу з Пуціным


Сутрэча Лукашэнкі і Пуціна ў 2017 годзе.
Сутрэча Лукашэнкі і Пуціна ў 2017 годзе.

Аляксандар Лукашэнка прыбыў з рабочым візытам у Расею.

Самалёт Лукашэнкі зрабіў пасадку ў аэрапорце гораду Сочы, інфармуе дзяржаўнае агенства БелТА.

У Сочы адбудзецца сустрэча Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Перамовы пройдуць у фармаце «сам-насам», падпісаньне дакумэнтаў не заплянаванае.

Прэсавая служба Пуціна інфармуе, што ў ходзе перамоў «маецца на ўвазе абмеркаваньне ключавых пытаньняў далейшага разьвіцьця расейска-беларускіх адносін стратэгічнага партнэрства і саюзьніцтва. Асаблівую ўвагу плянуецца ўдзяліць рэалізацыі буйных сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энэргетычнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама пэрспэктывам прасоўваньня інтэграцыйных працэсаў у рамках саюзнай дзяржавы».

Паводле прэсавай службы Лукашэнкі, бакі «абмяркуюць стан і пэрспектывы разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сфэрах, тэматыку саюзных адносін, разгледзяць міжнародную праблематыку і сытуацыю ў рэгіёне, пытаньні сумеснага рэагаваньня на выклікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG