Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея здыме вайсковую рэзэрву для Беларусі — дамовіліся Пуцін і Лукашэнка


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка дамовіліся падчас перамоваў у Сочы, што разьмешчаная на мяжы рэзэрва расейскіх сілавікоў будзе зьнятая, іх адправяць у месцы дысьлякацыі. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара .

«Важным вынікам перамоваў двух прэзыдэнтаў у Сочы стала дамоўленасьць аб тым, што Расея здымае рэзэрву праваахоўных органаў і нацыянальнай гвардыі, які быў засяроджаны паблізу расейска-беларускай мяжы, і выводзіць людзей у месцы пастаяннай дыслякацыі», — сказаў Пяскоў.

27 жніўня прэзыдэнт Расеі паведаміў што на просьбу кіраўніка Беларусі сфармаваў рэзэрву з супрацоўнікаў праваахоўных органаў РФ «для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці».

«Расейскія сілы ня будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элемэнты ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой» — патлумачыў тады Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG