Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: 12 верасьня ў Беларусі затрымалі 114 чалавек


Жаночы марш у Менску, акцыя салідарнасьці 12 верасьня.
Жаночы марш у Менску, акцыя салідарнасьці 12 верасьня.

Як сьцьвярджае Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, учора ў праўладных акцыях нібыта ўзялі ўдзел звыш 50 тысяч чалавек, а ў 12 акцыях пратэсту ў розных гарадах --1700.

Колькасьць людзей на акцыі на плошчы Свабоды ацанілі ў 100 чалавек. Са 114 затрыманых 99 былі ў Менску. Да разгляду адміністрацыйных справаў у судах за кратамі засталіся 87.

Справы за «дробнае хуліганства» і «несанкцыянаванае мерапрыемства» завялі супраць жыхаркі Горадні, якая сарвала маску з аднаго зь «людзей у цывільным» (як выявілася, праваахоўніка)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG