Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршы герояў у гарадох Беларусі, у Менску затрымана больш за 400 чалавек. Найважнейшае за 13 верасьня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Маршы герояў у гарадох Беларусі, у Менску затрымана больш за 400 чалавек, ваенкаматы пасылаюць людзей на зборы на 3 тыдні. Найважнейшае за 13 верасьня

Маршы герояў у Менску, Горадні, Віцебску, Берасьці і шэрагу іншых гарадоў краіны.

Паводле МУС, у Менску было затрымана больш за 400 чалавек.

У Жодзіне афіцэр міліцыі ўдарыў жанчыну ў твар.

Людзі «вадзілі карагоды». МУС патлумачыла, дзеля чаго ў Берасьці выкарысталі вадамёт.

Каля дому Ярмошынай дэманстрантаў закідалі сьвятлашумавымі гранатамі.

Менскія ваенкаматы забіраюць вайсковаабавязаных на тры тыдні на зборы.

Сто дзеячоў культуры Нямеччыны напісалі ліст Мэркель у справе Калесьнікавай.

Украіна напярэдадні расейска-беларускіх вучэньняў узмацніла бясьпеку на мяжы зь Беларусьсю.

«Калі б Пуцін заняў пазыцыю народу Беларусі, то быў бы нацыянальным героем», — Вераніка Цапкала.

У Расеі абвешчаны конкурс канцэпцыяў маўзалею бязь цела Леніна. Удзельнічаць могуць і беларусы.

Расея пасылае ў Беларусь пскоўскіх дэсантнікаў. Абяцае пасьля вучэньняў вярнуць назад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG