Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня КДБ: «Будзем рыхтавацца да гарачай вайны»


Будынак КДБ у Менску
Будынак КДБ у Менску

Старшыня КДБ Іван Тэртэль сёньня выступіў перад супрацоўнікамі прадпрыемства «Гродна-Азот». «Наша Ніва» атрымала аўдыязапіс сустрэчы і апублікавала некаторыя цытаты з выступу Тэртэля.

  • Армія заўсёды рыхтуецца да вайны, але не заўсёды ваюе. А спэцслужбы заўсёды ваююць, знаходзяцца ў баі. У наш час ня так часта забіваюць, але бывае таксама.
  • Грамадска-палітычная сытуацыя ў краіне няпростая. Чаму так выйшла? У канцы 2019 у КДБ мы ўжо ведалі, як гэта будзе адбывацца. Мы рыхтаваліся да гэтага. У прынцыпе, усё так і выйшла. Першая прычына — геапалітычны перападзел сьвету. Здавалася б, нас 9,5 мільёна жыхароў, няма выхаду да мора, небагатая на прыродныя рэсурсы, толькі калійныя ўгнаеньні і лес. Здавалася б, што да гэтай маленькай краіны? Але мы на разломе інтарэсаў Усходу і Захаду. Польшча называе нас сваім «падбрушшам». Расея нас называе «Смаленская брама», просты выхад да Масквы. Хто будзе кантраляваць Беларусь, той будзе дамінаваць у рэгіёне. Калі Расея тут будзе дамінаваць — гэта будзе сурьёзны ўдар па Ўкраіне. Мы ў цэнтры падзелу сьвету.
  • У нас быў рэалізаваны жорсткі сцэнар «каляровай рэвалюцыі», да якога мы былі гатовыя.
  • Так, мы прайграём інфармацыйную прастору. Моладзь у асноўным глядзіць, на жаль, інтэрнэт, арыентуецца толькі на кідкія загалоўкі.
  • Мы рыхтаваліся нават да замежнай інтэрвэнцыі, прыкрытай гуманітарнымі мэтамі. Рыхтуемся і цяпер. У пэрспэктыве ўсё будзе добра. Цяпер чакаюць, што ў сакавіку-красавіку ўсё будзе кепска з эканомікай. Чакаюць і самі гэта набліжаюць праз санкцыі.
  • Польшчай выдзяляюцца грошы, каб «узарваць» студэнцкія калектывы і рабочых. На страйкі грошы будуць выдзяляцца, мы ведаем, праз каго яны будуць ісьці.
  • Яшчэ адзін кірунак — гэта чыноўнікі, дзяржслужбаўцы. Яны шукаюць здраднікаў.
  • Таварыш Аўтуховіч стварыў групу з такіх жа адмарожаных, прабачце мяне, я ня буду баяцца гэтага слова, як і ён, якія ў Ваўкавыску спалілі дом участковага, яго машыну, тут, на Альшанцы ўзарвалі машыну, падклалі трацілавую шашку, супрацоўніка міліцыі.
  • Таварыш Аўтуховіч гэтую зброю набыў ва Ўкраіне, выйшаў туды, учора мы затрымалі правадніка, які выводзіў яго на тэрыторыю Ўкраіны, дзе ён закупіўся зброяй. Але я вам скажу так: больш мы на такія рэчы глядзець ня будзем. Як кажа кіраўнік адной з краінаў, «будзем мачыць у сарціры». Жыцьці супрацоўнікаў ставіць пад удар больш ня будзем — будзем проста зьнішчаць. Іншага выйсьця ня будзе.
  • Мы рыхтуемся да вясны, ведаем, як будзе разьвівацца сытуацыя, дзейнічаць будзем жорстка. Справядліва, але жорстка. Будзем рыхтавацца да гарачай вайны, не выключаем і такога варыянту пад відам гуманітарнай місіі. Гэты няпросты пэрыяд будзе 1,5–2 года.
  • Лялькаводаў расейскіх вы ўбачыце, таварыш Бабарыка пойдзе ў суд, усё гэта будзе галосна і адкрыта.
  • Я лічу, што дэмакратыя — гэта паліттэхналёгія
  • Вакол паводзін сілавых структур дастаткова шмат мітаў, фэйкаў, абстаноўка нагнятаецца адмыслова. Сярод вас, мабыць, ёсьць знаёмыя, якія пацярпелі, мабыць, такія моманты ёсьць. Таварыш Тараўноўскі ці Тарайкоўскі ў Менску загінуў. Але хто бачыў гэтыя здымкі — бачыў, што чалавек стаіць перад АМАПам, выйшаў — і нахабна стаіць перад міліцыяй. Ён стаіць мэтанакіравана. Прабачце мяне, хто быў у Злучаных Штатах? Спыняецца машына, што ты павінен зрабіць? Рукі пакласьці на руль. Калі ты рукі не паклаў на руль, што з табой зробяць? Прыстрэляць на месцы.
  • У мікрараёнах Менску выходзіць 700 чалавек. У асноўным моладзь і беспрацоўныя. Насамрэч усё згасае. Чалавек загінуў? Які? Бандарэнка? Праводзіцца праверка. Давайце не выпячваць сытуацыю, пакуль не разабраліся адпаведныя органы.
  • Мы затрымліваем па 5–6 шпіёнаў з Польшчы і Літвы штогод. Па «Вагнэру» уся інфармацыя перададзеныя ў РФ, на гэтым усё вычарпана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG