Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта ў Беларусі — найбуйнейшы апэратар нерухомасьці, уласьнік усіх нацыянальных паркаў, дзясятка санаторыяў у Беларусі і за мяжой. Расказваем, як Лукашэнка зрабіў дзяржаўную структуру сапраўднай бізнэс-імпэрыяй і што ў яе ўваходзіць.