Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-пасол Беларусі ў Аргентыне падаў у суд на МЗС


Уладзімер Астапенка
Уладзімер Астапенка

Былы амбасадар Беларусі ў Аргентыне Ўладзімер Астапенка падаў у суд на Міністэрства замежных справаў.

Як паведамляе Tut.by, былы дыплямат праз суд патрабуе зьмяніць у загадзе аб ягоным звальненьні фармулёўку прычыны звальненьня.

Астапенка падаў у адстаўку ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, 23 верасьня, заявіўшы, што верыць «у лепшую будучыню для беларускага народу». 27 кастрычніка амбасадар адклікаў гэтую заяву і падаў новую, у якой запатрабаваў звальненьня са спасылкай на артыкул 41 Працоўнага кодэксу — у сувязі з парушэньнем наймальнікам заканадаўства. У заяве ён таксама падкрэсьліў, што цэлы шэраг дзеяньняў наймальніка стварае аб’ектыўныя ўмовы для непрызнаньня легітымнасьці кіраўніка дзяржавы і для міжнароднай ізаляцыі Беларусі.

3 лістапада Лукашэнка падпісаў указ аб звальненьні Астапенкі і пазбаўленьні яго дыпляматычнага рангу «ў сувязі з учыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дыпляматычнай службе».

Астапенка ня згодны з такой фармулёўкай прычыны свайго звальненьня і падаў на Міністэрства замежных справаў пазоў у суд Ленінскага раёну Менску.

Сам былы амбасадар знаходзіцца не ў Беларусі і ўдзельнічаць у пасяджэньні мае намер празь відэасувязь — адвакат плянуе хадайнічаць пра гэта перад судом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG