Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартоўцы з Расеі ня змогуць выступаць пад сьцягам сваёй краіны прынамсі  два гады


Расейскія спартоўцы ня змогуць выступаць пад нацыянальным сьцягам на працягу двух гадоў — да 16 сьнежня 2022 году.

Такое рашэньне вынес спартовы арбітражны суд у рамках спрэчкі Сусьветнага (WADA) і расейскага антыдопінгавых агенцтваў. Выканкам WADA рэкамэндаваў адхіліць расейскіх спартоўцаў ад буйных міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады.

На гэты ж тэрмін Расея пазбавіцца права праводзіць чэмпіянаты сьвету і Алімпіядаў. Забарона ня тычыцца кантынэнтальных спаборніцтваў. У прыватнасьці, летам 2021 году ў Расеі адбудуцца матчы футбольнага Эўра, а ў 2022 годзе — фінал Лігі чэмпіёнаў.

Расейскае антыдопінгавае агенцтва павінна выплаціць WADA больш як адзін мільён даляраў як кампэнсацыю выдаткаў са студзеня 2019 году да даты вэрдыкту суду.

9 сьнежня 2019 года выканкам WADA на чатыры гады пазбавіў Расею права ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку ў Алімпіядах і чэмпіянатах сьвету. Пры гэтым у «чыстых» расейскіх спартоўцаў будзе магчымасьць выступаць на Алімпійскіх гульнях у нэўтральным статусе. Расейскі сьцяг і гімн на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах будуць пад забаронай.

27 сьнежня 2019 году расейскае антыдопінгавае агенцтва накіравала ў WADA ліст, у якім паведаміла аб нязгодзе з рашэньнем адхіліць расейскіх спартоўцаў ад буйных міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады.

У студзені WADA зьвярнулася ў Спартовы арбітражны суд у Лязане з пазовам да расейскага антыдопінгавага агенцтва.

Допінгавы скандал у расейскім спорце працягваецца ўжо некалькі гадоў. Расейскія ўлады адмаўляюць абвінавачаньне ў тым, што допінгавая праграма існавала на дзяржаўным узроўні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG