Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску мабільны інтэрнэт зьнік а 10-й раніцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У нядзелю 8 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.

На практыцы гэта значыць, што інтэрнэтам на вуліцы скарыстацца немагчыма.

Доступ да інтэрнэту вяртаюць па сканчэньні шматтысячных маршаў.

Абмежаваць доступ патрабуюць «упаўнаважаныя дзяржаўныя органы».

Сёньня ў Менску а 12-й гадзіне чакаецца «Марш народаўладзьдзя». Удзельнікі плянуюць зьбірацца каля ратушы ў Верхнім горадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG