Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Азэрбайджану заявіў аб узяцьці гораду Шушы. Армэнія гэта зьняпраўдзіла


Горад Шуша (Шушы) з вышыні птушынага палёту, лістапад 2020 г.
Горад Шуша (Шушы) з вышыні птушынага палёту, лістапад 2020 г.

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў у тэлевізійным звароце заявіў, што азэрбайджанская армія «вызваліла горад Шушу ад акупацыі».

Жыхары Баку адсьвяткавалі гэтую заяву на вуліцах.

Шуша (арм. Шушы) — старажытная сталіца Карабаху, якая мае як вайскова-стратэгічнае, так і сымбалічнае значэньне для Азэрбайджану і Армэніі. Горад разьмешчаны на дарозе, якая злучае Нагорны Карабах з тэрыторыяй Армэніі.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Армэніі Арцрун Аванісьян зьняпраўдзіў словы прэзыдэнта Азэрбайджану. «Бітва за Шушы працягваецца, чакайце і верце ў нашу армію», — напісаў ён у Твітэры.

Узброены канфлікт у Нагорным Карабаху рэзка абвастрыўся ў канцы верасьня. У Азэрбайджане і Армэніі ўведзена ваеннае становішча, абвешчана мабілізацыя. Абодва бакі паведамляюць пра забітых і параненых, у тым ліку сярод цывільнага насельніцтва, і пра абстрэлы мірных гарадоў.

Некалькі разоў бакі дамаўляліся аб часовым спыненьні агню «ў гуманітарных мэтах» — для абмену палоннымі і целамі загінулых — але адразу ж абвінавачвалі адно аднаго ў парушэньні дамоўленасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG