Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі гісторыка і мовазнаўцу з Акадэміі навук


Затрыманьні ў Менску 8 лістапада 2020
Затрыманьні ў Менску 8 лістапада 2020

У Менску затрымалі гісторыка і мовазнаўцу, кандыдата філялягічных навук Алеся Жлутку. З 1996 году ён старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Алесь Жлутка — знаўца сярэднявечнай лацінскай традыцыі ў Беларусі. Ён уклаў першы ў гісторыі «Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII–XVIII ст.». У перакладзе А. Жлуткі на беларускую мову друкаваліся паэзія Гарацыя і байкі Эзопа.

8 лістапада ў Беларусі адбываюцца акцыі пратэсту, названыя «Маршам народаўладзьдзя». Сілавікі перашкаджалі людзям сабрацца і масава затрымлівалі.

На 20:20 праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў прозьвішчы 615 затрыманых у Менску на «Маршы народаўладзьдзя», а таксама ў іншых гарадах Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG