Пасьля канцэрту ў двары на Каменнай Горцы арыштавалі гурт «Рэха» разам зь ягоным лідэрам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.
«Некалькі бусаў з чорнымі сілавікамі заблякавалі машыну Яндэкс.таксі. Увесь гурт забралі», — пішуць гледачы.
Раней у суботу пасьля выступу ў Малінаўцы затрымалі Паўла Аракельяна, музыку, удзельніка гурту «Крамбамбуля».
Яго затрымалі пасьля канцэрту ў двары на вуліцы Ясеніна ў Менску. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны сябра. Невядомыя пасадзілі Аракельяна ў мікрааўтобус і завезьлі ў Маскоўскі РУУС.
Павал Аракельян і гурт «Рэха» практычна штодня выступалі на дваровых канцэртах. Гэта ня першае затрыманьне музыкаў пасьля такіх канцэртаў.