Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо больш за 500 затрыманых на «Маршы народаўладзьдзя», — праваабаронцы


Затрыманьні на «Маршы народаўладзьдзя» ў Менску, 8 лістапада 2020 г.
Затрыманьні на «Маршы народаўладзьдзя» ў Менску, 8 лістапада 2020 г.

8 лістапада ў Беларусі адбываюцца акцыі пратэсту, названыя «Маршам народаўладзьдзя».

Сілавікі перашкаджаюць людзям сабрацца і праводзяць затрыманьні. Першыя паасобныя затрыманьні ў Менску пачаліся ўжо апоўдні.

На 18:45 Праваабарончы цэнтар «Вясна» сабраў прозьвішчы больш за 500 затрыманых у Менску на «Маршы народаўладзьдзя», а таксама ў іншых гарадах Беларусі. У менскай міліцыі агенцтву РИА «Новости» пацьвердзілі затрыманьне «каля 10 чалавек» для разбору ў сувязі зь несанкцыянаванымі акцыямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG