Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: На акцыі мэдыкаў у Менску затрымалі амаль 60 чалавек


Як найменей 57 чалавек затрымалі на акцыі пратэсту мэдыкаў каля 1-й бальніцы ў цэнтры Менску. Тры чвэрці зь іх жанчыны, вынікае са зьвестак на праваабарончым рэсурсе spring96.org. Дадзеныя прыводзяцца на 17.50.

Тэлеграм-канал мэдработнікаў «Белыя халаты» прыводзіць сьпіс з 47 затрыманых работнікаў сфэры аховы здароўя (на 15.00), у тым ліку з бальніцы хуткай дапамогі, Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі, РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі імя Аляксандрава, РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі.

Мэдработнікі плянавалі сабрацца каля 1-й бальніцы і прайсьці маршам на знак пратэсту супраць беззаконьня. Сілавікі не дазволілі гэта зрабіць, распачаўшы масавыя затрыманьні.

«Белыя халаты» запатрабавалі «неадкладнага вызваленьня» калегаў і «спыненьня націску і рэпрэсій за выказваньне грамадзянскай пазыцыі».

«Затрыманьне мэдыкаў — гэта чарговы віток абсурду і ідыятызму. У той час калі ва ўсім сьвеце бушуе эпідэмія COVID-19 і мэдычныя работнікі ўсюды на вагу золата, разгортваць рэпрэсіі ў дачыненьні да людзей, ад якіх наўпрост залежаць жыцьці і здароўе людзей, — гэта злачынства супраць свайго народу», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG