Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла новую статыстыку інфікаваных каранавірусам і сьмерцяў.
Сытуацыя з COVID-19 у Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак Міністэрства аховы здароўя, робіцца напружанай: за апошнія содні дадаліся 996 інфікаваных. У Беларусі памерлі 1007 пацыентаў з пацьверджаным каранавірусам, у тым ліку 3 — за ўчора.
Колькасьць новых інфікаваных за дзень апошнім часам складае каля 1 тысячы.