Міністэрства юстыцыі 30 сьнежня паведаміла аб пазбаўленьні ліцэнзій 10 адвакатаў.
Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да Рамана Пратасевіча, Сьцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка, паведамляе прэс-служба ведамства.
Дарадца Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч у эфіры «Фейгін Life» пракамэнтаваў прысуды «рэйкавым партызанам» са Сьветлагорска, якія атрымалі 66 гадоў калёніі на траіх.
Ірына Лукашэнка зьехала з Радзімы ад рэпрэсій. Цяпер яна жыве ў Кіеве, дапамагае ўкраінцам і беларусам у розных валянтэрскіх рухах і праектах. Пра жыцьцё ва Ўкраіне падчас вайны — у гутарцы Свабоды.
У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі вырак у справе грамадзяніна Латвіі Дзьмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага паводле шэрагу крымінальных артыкулаў.
Такую акцыю замежныя дыпляматы праводзілі і летась.
26 сьнежня ў былых McDonaldʼs у Беларусі зьявіліся бургеры «Панскі» і «Шляхецкі». Новая назва пратрымалася ўсяго некалькі дзён, ад 29-га сьнежня яны называюцца «Родны» і «Беларускі».
Успамінаем людзей, якія адышлі ў 2022 годзе, пакінуўшы сьлед у лёсе Беларусі, у літаратуры, мастацтве, палітыцы, грамадзкім жыцьці, у нашай памяці.
Хамутоўскага абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак», і асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі».
Беларусам працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.
30 сьнежня — 500-ы дзень утрыманьня пад вартай дырэктаркі – галоўнай рэдактаркі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай і былога дырэктара Дзьмітрыя Наважылава.
Агулам на сёньня праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі 1452 чалавекі. Аднак дакладная колькасьць людзей, якія знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, невядомая.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) Аляксей Данілаў дапусьціў, што ўкраінскае войска можа дайсьці да расейскай тэрыторыі, каб абараніць краіну.
У ноч на 30 сьнежня некалькі абласьцей Украіны зазналі атакі расейскімі ударнымі бесьпілётнікамі.
Сярод атлетаў прадстаўнікі як алімпійскіх відаў спорту, так і тых, якія не ўваходзяць у алімпійскую праграму.
У ведамства заявілі, што ў інцыдэнце з ракетай, якая ўпала ў Беларусі, застаюцца пытаньні.
З самага пачатку шырокамаштабнай вайны ва Ўкраіне «Настоящее время» кантактавала са сваякамі расейскіх вайскоўцаў і з самімі вайскоўцамі і спрабавала разабрацца ў матывацыі тых, хто безь пярэчаньняў згаджаецца ісьці на вайну.
У Лёндане на 82-м годзе пайшла з жыцьця брытанская мадэльерка Вівʼен Уэствуд, якая насіла неафіцыйны тытул «каралева панка». У пачатку 1970-х Уэствуд стаяла ля вытокаў гэтай субкультуры.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 29 сьнежня падпісаў закон аб фінансаваньні працы ўраду на 2023 фінансавы год на суму 1,7 трлн даляраў, гаворыцца ў заяве Белага дома.
Міжнародны Цэнтар дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) прызнаў блізкага да Пуціна пецярбурскага бізнэсоўца, заснавальніка і фундатара расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгена Прыгожына «чалавекам году» ў намінацыі «арганізаваная злачыннасьць і карупцыя».
Самага вядомага рэпэтытара Беларусі Яўгена Лівянта затрымалі проста пасярод уроку 27 сьнежня. Расказваем пра яго.
На 83-м годзе жыцьця памёр бразыльскі футбаліст Пэле, які амаль паўсюдна лічыцца самым знакамітым гульцом у футбол за ўсю гісторыю гэтага спорту.
У арганізьме грузінскага палітыка, экс-прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі знойдзеныя сьляды цяжкіх мэталаў: ён мог атрымаць атручэньне ў турме. Пра гэта 29 сьнежня на судовым паседжаньні ў Тбілісі заявіў амэрыканскі таксіколяг і нарколяг Дэвід Сьміт.
29 сьнежня суд Савецкага раёну Менску прысудзіў акадэміку Алегу Давыдзенку і яго жонцы Натальлі па тры гады хатняй хіміі. Справу вяла судзьдзя Алена Жуковіч.
Закон аб забароне прапаганды ЛГБТ можа зьявіцца ў Беларусі, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Натальля Качанава ў час пасяджэньня савету старэйшын, інфармуе БЕЛТА.
На гэтым тыдні гэта ўжо другі выпадак сьмерці мігранта на беларуска-польскай мяжы.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго пакаралі ў верасьні 2021 году за камэнтары па «справе Зельцара». Тэрмін ён адбыў.
Польшча ўнесла ў санкцыйны сьпіс 12 грамадзян Беларусі, адказных за рэпрэсіі ў краіне і садзейнічаньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Адзін з распрацоўнікаў лічбавай плятформы «Новая Беларусь» Павел Лібер расказаў, чаму аўдыторыя ўнутры краіна зможа бясьпечна карыстацца прадуктамі стартапу.
Грамадзкі дзеяч, адзін са стваральнікаў беларускага палку «Пагоня» ва Ўкраіне, былы бізнэсовец Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium тлумачыць, чаму зьнік з публічнай прасторы і цяпер вырашыў «выйсьці зь ценю».
Ужо другі дзень народзінаў журналіст Свабоды і палітвязень сустракае за кратамі. Марыць хутчэй абняць дзяцей, сьніць «музычныя сны».
Пасаду заняла юрыстка Офісу Ціханоўскай Крысьціна Рыхтэр.
Вядома пра шэрах выбухаў 29 сьнежня на тэрыторыі Расеі і ў акупаваным ёю Крыме.
Рэдакцыя інфармуе, што пасьля тэхнічных работ у звычайным рэжыме сайт, пэўна, запрацуе з 9 студзеня.
29 сьнежня ў прамежку з 10.00 да 11.00 у Берасьцейскай вобласьці ўпала ракета.
Адна зь сямейных пар, якую затрымалі ў верасьні ў выніку чарговай «аблавы» сілавікоў на грамадзян, расказваюць пра зьдзекі і катаваньні. Яны папярэджваюць — маштаб рэпрэсій ня зьменшыўся, ГУБАЗіК і іншыя сілавікі не спыняюць перасьлед беларусаў.
Сумесная групоўка беларускіх і расейскіх войскаў можа налічваць да 30 тысяч чалавек, паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштаба ЎСУ брыгадны генэрал Аляксей Громаў.
Заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак у інтэрвію падвёў вынікі працы за 2022 год, расказаў пра зьмены ў камандзе і вызначыў галоўны напрамак дзейнасьці фонду сёньня.
Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Валера Цапкалы і Ўладзімера Астапенкі.
Хамутоўскага абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
Палітвязьня вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады.
29 сьнежня расейцы абстралялі ракетамі Адэсу, Запарожжа, Кіеў, Львоў, Сумы, Харкаў.
У адным з гатэляў францускага гарналыжнага курорту Куршавэль затрымалі ўкраінскага бізнэсоўца і экс-дэпутата Вярхоўнай Рады.
2022 стаўся годам вайны і першай Нобэлеўскай прэміі міру для беларуса. Спраўдзіце, наколькі добра вы памятаеце сёлетнія падзеі.
Гэта першае інтэрвію прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольгі Гарбуновай.
Сёньня скончыўся чацьвёрты 15-сутачны тэрмін для Дзьмітрыя Галавача і Яўгена Бурло. Музыкаў судзяць асобна за кожную песьню, якую раней унесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносін, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін тлумачыць, пра што (ня) могуць дамовіцца Лукашэнка і Захад; адказвае на пытаньне, чаму рэжым ня можа спыніць рэпрэсіі; і аргумэнтуе, чаму гандаль палітвязьнямі не зьяўляецца добрай ідэяй.
Гомельскі абласны суд пакараў жыхароў Сьветлагорску, «рэйкавых партызанаў», вялікімі тэрмінамі за пашкоджаньне рэлейнай шафы на чыгунцы. Дзяніс Дзікун атрымаў 23 гады зьняволеньня, Дзьмітры Равіч — 22 гады, Алег Малчанаў — 21 год. Расказваем, што вядома пра іх крымінальную справу.
Сьвятаславу Лепешаву можа пагражаць сьлепата і інваліднасьць, падкрэсьліваюць праваабаронцы.
Вядомага беларускага рэпэтытара, кіраўніка адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Яўгена Лівянта затрымалі 27 сьнежня на занятках, якія ён вёў. Лівянт заўсёды публічна крытыкаваў сыстэму адукацыі ў Беларусі
Загрузіць яшчэ