У 2022 годзе махавік рэпрэсій у Беларусі не спыняўся ні на хвіліну: палітзьняволеных і жорсткіх прысудаў стала яшчэ больш.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, зараз іх у Беларусі 1.456, што зьяўляецца новы антырэкордам.
3 месяцы ў адзіночны, 3 месяцы ў ШЫЗА. Новы год Мікола Статкевіч, хутчэй за ўсё, таксама сустрэне ў ізалятары.
У Расеі на Камчатцы 35-ы вайсковы гарнізонны суд прызначыў год і восем месяцаў калёніі-пасяленьня вайскоўцу Аляксею Брэвусаву, які адмовіўся ад удзелу ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.
Агулам на 26 сьнежня ў Беларусі 1438 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Судзьдзя паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца.
26 сьнежня выканаўчаму дырэктару Фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) Аляксандру Апейкіну і экс-кіраўніцы Фонду Аляксандры Герасімені вынесьлі першы ў Беларусі завочны прысуд: па 12 год зьняволеньня кожнаму.
Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў — супольная праграма Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT) і Міжнароднай фэдэрацыі па правах чалавека (FIDH) — выступіла з заявай напярэдадні пачатку суду над праваабаронцамі «Вясны» Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
27 сьнежня ў судзе Мядзела пачнуць разгляд новай справы палітзьняволенага юрыста Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
У канцы верасьня палітзьняволенай Ксеніі Луцкіной прысудзілі 8 гадоў калёніі.
Угода з «Санта Рытэйл» знаходзіцца ў «высокім статусе гатоўнасьці», паведаміў гендырэктар «Віталюра» Аляксандар Калесьнікаў.
За 11 месяцаў 2022 году сілавікі спынілі 26 каналаў пастаўкі наркатычных сродкаў з-за мяжы.
Асуджаны дзейнічаў у мікрараёне Сухарава беларускай сталіцы.
Беларуская рада культуры стварыла праект «Беларускія магістраты», дзе можна падтрымаць актыўных беларусаў.
Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў (ITUC), сябрам якой зьяўляецца зьліквідаваны Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), асудзіла вынясеньне прысуду кіраўніцтву БКДП.
Сілавікі ў Беларусі амаль штодня затрымліваюць людзей за праявы салідарнасьці з Украінай і асуджэньне расейскай ваеннай агрэсіі.
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па справе «Рабочага руху», фігурантамі якой зьяўляюцца дзесяць палітзьняволеных. Палітвязьням пагражае да 15 гадоў калёніі.
На адным з судоў палітзьняволеная Наста Лойка расказала пра тое, што адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў бяз вопраткі. Пазьней пра гэта праваабаронцам расказала адна з былых арыштантак Акрэсьціна.
Расейскія войскі на працягу папярэдніх сутак нанесьлі два ракетныя ўдары і 44 абстрэлы з рэактыўных сыстэм залпавага агню па ўкраінскіх пазыцыях і населеных пунктах, паведамляе Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы 27 сьнежня.
Свабода сабрала яскравыя падзеі, ініцыятывы і людзей Беларусі 2022 году, якімі можа ганарыцца кожны.
У Нацыянальным мастацкім музэі зь мінулага тыдня пачаліся звальненьні супрацоўнікаў. Як паведамляе онлайн-рэсурс Reform.by, на гэты момант з музэю звальняюць 11 чалавек, а звальненьне яшчэ адной супрацоўніцы абмяркоўваецца.
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін запэўніў, што для яго прысуд на 12 гадоў зьняволеньня быў цалкам чаканы. І гэта, на яго думку, сьведчыць пра слабасьць ўлады.
Пра гэта паведамляе журналістка дзяржаўнага выданьня «СБ. Беларусь Сегодня» Людміла Гладкая. У Герасімені арыштавалі маёмасьць у кошт спагнаньня грамадзянскага пазову.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны заявіў аб пагаршэньні праблем з хрыбетнікам. Пры гэтым палітыку не даюць даведацца пра ўласны дыягназ і колюць невядомы прэпарат.
Bellingcat вядомае шэрагам расьсьледаваньняў, у тым ліку вакол расейска-ўкраінскай вайны.
У канцы 2021 году мы задалі 15 экспэртам 11 пытаньняў пра тое, што чакае Беларусь і сьвет у 2022 годзе
Навагоднія ялінкі для Савету Фэдэрацыі і Падліковай палаты РФ закупляюць у Польшчы, якую расейскія ўлады аб'явілі «недружалюбнай» краінай, паведамляе тэлеграм-канал «Полигон.медиа» з спасылкай на партал дзяржзакупак.
З Нацыянальнага мастацкага музэю звольнілі 18 чалавек з палітычных прычын.
Экс-сьледчага Юшкевіча, які стварыў плятформу bychange.me для дапамогі былым сілавікам са зьменай працы, абвінавацілі паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Паразмаўлялі з бацькамі пра тое, як выхоўваць дзяцей беларусамі ў іншамоўным асяродзьдзі, а таксама спыталіся ў іх кароткіх парадаў.
На 26 сьнежня ў Беларусі 1442 чалавекі знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Расея гатовая аднавіць пастаўкі газу ў Эўропу праз газаправод «Ямал — Эўропа», заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму расейскаму агенцтву ТАСС віцэ-прэм'ер Расеі Аляксандар Новак.
Свабода сабрала падзеі адыходзячага году ў адным календары лічбаў.
Расейскія СПА зьбілі ўкраінскі беспілотнік на падлёце да вайсковага аэрадрома «Энгельс» у Саратаўскай вобласьці, паведаміла Мінабароны Расеі. Загінулі трое вайскоўцаў.
Былога дацэнта катэдры літаратуры і міжкультурных камунікацый магілёўскага ўнівэрсытэту імя Куляшова, кандыдата філялягічных навук, дацэнта Віталя Еўмянькова ня стала 25 сьнежня, паведамляе «Наша Ніва».
Афіцыйныя беларускія ўлады ведаюць, што вызваленьне палітвязьняў і спыненьне саўдзелу ў вайне супраць Украіны можа спыніць увядзеньне санкцый і «нават, магчыма, здыме некаторыя дзейныя», гаворыцца ў заяве дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.
У сваім відэазвароце, запісаным на беларускай і польскай мовах, польскі пасол заклікаў не забываць палітычных зьняволеных, якіх у Беларусі на час Калядаў 1442 чалавекі.
Беларуска Васіліса жыве ў прыгарадзе Марсэля ўжо больш за год. На радзіме яна працавала ў сфэры адукацыі, рэалізоўвала праекты супольна з Сусьветным банкам. У Францыі ж пакуль не працаўладкавалася, вучыць мову.
З 1 студзеня 2023 году для аграэкасядзіб будуць дзейнічаць новыя санітарныя нормы. Яны зацьверджаны пастановай ураду, якая апублікавана на Нацыянальным прававым партале.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага Зьвязу не дазволілі нелегальна прабрацца 143 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней — 97).
Украіна зможа прадухіліць такія трагедыі, адна з якіх адбылася раніцай 24 сьнежня ў Херсоне, калі атрымае больш узбраеньняў, падкрэсьліў у Twitter міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», у Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 сьнежня асудзілі палітзьняволеную Тацяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці) Крымінальнага кодэксу.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў украінцаў з Калядамі. У апублікаваным у Facebook відэазвароце ён падкрэсьліў, што з прычыны вайны многія грамадзяне вымушаныя адзначаць гэтае сьвята ў чужых дамах.
У Аўганістане няўрадавым арганізацыям загадалі не дапушчаць на працу жанчын. Аб гэтым піша агенцтва Reuters са спасылкай на ліст міністэрства эканомікі ўрада талібаў.
У вечар Божага Нараджэньня, «калі сем’і зьбіраюцца за адным сталом», «мы зноў, як у дзяцінстве верым у цуды», адзначыла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў віншаваньні да ўсіх беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 25 сьнежня.
У расейскім Новасібірску двое пʼяных мужчын у камуфляжным адзеньні 23 сьнежня прыйшлі ў краму оптыкі і зладзілі дэбош, паведамляе партал «Тайга.Инфо» са спасылкай на тэлеграм-канал АСТ-54 Black.
Паводле інфармацыі Human Constanta, Лойку перавялі ў менскі сьледчы ізалятар № 1.
Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
Загрузіць яшчэ