Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня дайце памерці з голаду». Былы палітвязень Ільля Міронаў шукае працу


Ільля Міронаў. Архіўнае фота.
Ільля Міронаў. Архіўнае фота.

Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго пакаралі ў верасьні 2021 году за камэнтары па «справе Зельцара». Тэрмін ён адбыў.

Вядомы гомельскі валянтэр Ільля Міронаў цяпер зьвярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў працаўладкаваньні. Выданьне «Штодзень» апублікавала зварот Ільлі Міронава:

«За свае 40 гадоў працаваў шмат кім — ад грузчыка і падсобніка на будоўлі да заснавальніка і кіраўніка прадпрыемства. Доўгі час таксама быў прадпрымальнікам у сфэры арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў, рэклямнай дзейнасьці, аптова-розьнічнага гандлю. Пасьля таго як я правёў больш за год у турме, я стаў беспрацоўным.

Разгледжу любыя варыянты, бо маю патрэбу ў працы! Па пастанове суду не магу выехаць за мяжу, бо маю на руках падпіску аб нявыезьдзе, штраф у 200 базавых, пастанову аб прымусовым лячэньні паводле арт. 107 КК РБ.

Такім чынам, уся надзея толькі на вас, сумленныя беларусы, дапамажыце знайсьці працу і не памерці проста з голаду на вуліцы. Цяпер буду рады любой працы! Кантакты для сувязі: +375447242661 МТС, тэлеграм, Вайбэр, email: gomel-rockclub@tut.by».

Хто такі Ільля Міронаў

Гомельскага валянтэра Ільлю Міронава сёлета асудзілі на 1,5 года папраўчай калёніі і 200 базавых велічыняў штрафу. Паколькі Міронаў больш за год знаходзіўся ў СІЗА — яго пастанавілі вызваліць у залі суду. Спачатку Ільлю абвінавачвалі паводле арт. 130 КК («распальваньне варажнечы»), але ў працэсе сьледзтва абвінавачаньне замянілі на артыкул 369-1 («дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Увосень 2020 году Ільля Міронаў некалькі разоў сядзеў на «сутках» за акцыі пратэсту. У ліпені 2021-га яго затрымалі праз падазрэньне ў «акце тэрарызму». Ільля прабыў у ізалятары восем дзён, затым яго выпусьцілі. Пасьля ізалятара валянтэр пакутаваў ад боляў у сьпіне, бо восем начэй спаў на жалезным ложку без матраца і бялізны.

У канцы жніўня Ільля зноў трапіў у ІЧУ — гэтым разам за «пікет». Так судзьдзя трактаваў надпіс «Пишите письма» на футболцы валянтэра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG