На 83-м годзе жыцьця памёр бразыльскі футбаліст Пэле, які амаль паўсюдна лічыцца самым знакамітым гульцом у футбол за ўсю гісторыю гэтага спорту.
У арганізьме грузінскага палітыка, экс-прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі знойдзеныя сьляды цяжкіх мэталаў: ён мог атрымаць атручэньне ў турме. Пра гэта 29 сьнежня на судовым паседжаньні ў Тбілісі заявіў амэрыканскі таксіколяг і нарколяг Дэвід Сьміт.
29 сьнежня суд Савецкага раёну Менску прысудзіў акадэміку Алегу Давыдзенку і яго жонцы Натальлі па тры гады хатняй хіміі. Справу вяла судзьдзя Алена Жуковіч.
Закон аб забароне прапаганды ЛГБТ можа зьявіцца ў Беларусі, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Натальля Качанава ў час пасяджэньня савету старэйшын, інфармуе БЕЛТА.
На гэтым тыдні гэта ўжо другі выпадак сьмерці мігранта на беларуска-польскай мяжы.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго пакаралі ў верасьні 2021 году за камэнтары па «справе Зельцара». Тэрмін ён адбыў.
Польшча ўнесла ў санкцыйны сьпіс 12 грамадзян Беларусі, адказных за рэпрэсіі ў краіне і садзейнічаньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Адзін з распрацоўнікаў лічбавай плятформы «Новая Беларусь» Павел Лібер расказаў, чаму аўдыторыя ўнутры краіна зможа бясьпечна карыстацца прадуктамі стартапу.
Грамадзкі дзеяч, адзін са стваральнікаў беларускага палку «Пагоня» ва Ўкраіне, былы бізнэсовец Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium тлумачыць, чаму зьнік з публічнай прасторы і цяпер вырашыў «выйсьці зь ценю».
Ужо другі дзень народзінаў журналіст Свабоды і палітвязень сустракае за кратамі. Марыць хутчэй абняць дзяцей, сьніць «музычныя сны».
Пасаду заняла юрыстка Офісу Ціханоўскай Крысьціна Рыхтэр.
Вядома пра шэрах выбухаў 29 сьнежня на тэрыторыі Расеі і ў акупаваным ёю Крыме.
Рэдакцыя інфармуе, што пасьля тэхнічных работ у звычайным рэжыме сайт, пэўна, запрацуе з 9 студзеня.
29 сьнежня ў прамежку з 10.00 да 11.00 у Берасьцейскай вобласьці ўпала ракета.
Адна зь сямейных пар, якую затрымалі ў верасьні ў выніку чарговай «аблавы» сілавікоў на грамадзян, расказваюць пра зьдзекі і катаваньні. Яны папярэджваюць — маштаб рэпрэсій ня зьменшыўся, ГУБАЗіК і іншыя сілавікі не спыняюць перасьлед беларусаў.
Сумесная групоўка беларускіх і расейскіх войскаў можа налічваць да 30 тысяч чалавек, паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштаба ЎСУ брыгадны генэрал Аляксей Громаў.
Заснавальнік BySol Андрэй Стрыжак у інтэрвію падвёў вынікі працы за 2022 год, расказаў пра зьмены ў камандзе і вызначыў галоўны напрамак дзейнасьці фонду сёньня.
Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Валера Цапкалы і Ўладзімера Астапенкі.
Хамутоўскага абвінавацілі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».
Палітвязьня вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады.
29 сьнежня расейцы абстралялі ракетамі Адэсу, Запарожжа, Кіеў, Львоў, Сумы, Харкаў.
У адным з гатэляў францускага гарналыжнага курорту Куршавэль затрымалі ўкраінскага бізнэсоўца і экс-дэпутата Вярхоўнай Рады.
2022 стаўся годам вайны і першай Нобэлеўскай прэміі міру для беларуса. Спраўдзіце, наколькі добра вы памятаеце сёлетнія падзеі.
Гэта першае інтэрвію прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольгі Гарбуновай.
Сёньня скончыўся чацьвёрты 15-сутачны тэрмін для Дзьмітрыя Галавача і Яўгена Бурло. Музыкаў судзяць асобна за кожную песьню, якую раней унесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносін, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін тлумачыць, пра што (ня) могуць дамовіцца Лукашэнка і Захад; адказвае на пытаньне, чаму рэжым ня можа спыніць рэпрэсіі; і аргумэнтуе, чаму гандаль палітвязьнямі не зьяўляецца добрай ідэяй.
Гомельскі абласны суд пакараў жыхароў Сьветлагорску, «рэйкавых партызанаў», вялікімі тэрмінамі за пашкоджаньне рэлейнай шафы на чыгунцы. Дзяніс Дзікун атрымаў 23 гады зьняволеньня, Дзьмітры Равіч — 22 гады, Алег Малчанаў — 21 год. Расказваем, што вядома пра іх крымінальную справу.
Сьвятаславу Лепешаву можа пагражаць сьлепата і інваліднасьць, падкрэсьліваюць праваабаронцы.
Вядомага беларускага рэпэтытара, кіраўніка адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Яўгена Лівянта затрымалі 27 сьнежня на занятках, якія ён вёў. Лівянт заўсёды публічна крытыкаваў сыстэму адукацыі ў Беларусі
У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі. Кожны дзень людзей затрымліваюць і арыштоўваюць у палітычна матываваных справах.
Беларускі памежны нарад ноччу 27 сьнежня знайшоў труп грамадзянкі Сырыі недалёка ад плоту, узьведзенага Польшчай на мяжы.
На фоне масавых пратэстаў і акцый непадпарадкаваньня, якія працягваюцца ў краіне, многія іранскія жанчыны адмаўляюцца ад абавязковых пры цяперашняй уладзе галаўных убораў.
Мужа, жонку і іхных дзяцей дэпартавалі. У сям’і ў Грузіі засталася ўласная кватэра.
Мэта — ацэнка ведаў і дзеяньняў вайскоўцаў пры прывядзеньні воінскай часткі ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці.
У Беларусі на сёньня 1453 палітвязьні (паводле статыстыкі праваабарончага цэнтру «Вясна»). Іншыя ініцыятывы даюць большыя лічбы.
Прычына невядомая.
У Бахмуце Данецкай вобласьці, які знаходзіцца на самой лініі фронту, у двух валянтэрскіх пунктах чакаюць навагодніх сьвят. У адным нават паставілі елку і запрасілі ўпрыгожыць яе ўсіх жыхароў, якія засталіся ў горадзе.
Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны (ISW) ацэньвае рызыку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну зь Беларусі як нізкую, але магчымую, а рызыку непасрэднага ўдзелу Беларусі ў вайне як вельмі нізкую.
Пэнсіянэраў амаль адразу затрымалі.
У Нацыянальным прэс-цэнтры падвялі вынікі разьвіцьця ўязнога і ўнутранага турызму ў Беларусі ў 2022 годзе.
За год са сьнежня 2021-га па сьнежань 2022 году памежныя ўлады Злучаных Штатаў зафіксавалі звыш 227 000 выпадкаў нелегальнага ўезду кубінцаў.
У 2022 годзе махавік рэпрэсій у Беларусі не спыняўся ні на хвіліну: палітзьняволеных і жорсткіх прысудаў стала яшчэ больш.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, зараз іх у Беларусі 1.456, што зьяўляецца новы антырэкордам.
3 месяцы ў адзіночны, 3 месяцы ў ШЫЗА. Новы год Мікола Статкевіч, хутчэй за ўсё, таксама сустрэне ў ізалятары.
У Расеі на Камчатцы 35-ы вайсковы гарнізонны суд прызначыў год і восем месяцаў калёніі-пасяленьня вайскоўцу Аляксею Брэвусаву, які адмовіўся ад удзелу ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.
Агулам на 26 сьнежня ў Беларусі 1438 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Судзьдзя паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца.
26 сьнежня выканаўчаму дырэктару Фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) Аляксандру Апейкіну і экс-кіраўніцы Фонду Аляксандры Герасімені вынесьлі першы ў Беларусі завочны прысуд: па 12 год зьняволеньня кожнаму.
Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў — супольная праграма Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT) і Міжнароднай фэдэрацыі па правах чалавека (FIDH) — выступіла з заявай напярэдадні пачатку суду над праваабаронцамі «Вясны» Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
27 сьнежня ў судзе Мядзела пачнуць разгляд новай справы палітзьняволенага юрыста Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
Загрузіць яшчэ