Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасьці за абарону і прасоўваньне правоў чалавека ў 2022 годзе апублікаваў сьпіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.
Новая Зэляндыя першая ў сьвеце прыняла закон, які забараняе курэньне тытуню для будучых пакаленьняў.
Каб зрабіць зь беларускіх дзяцей «патрыётаў», улады ўсур’ёз узяліся за вайскова-патрыятычнае выхаваньне. Улетку з гэтай мэтай працавалі лягеры пад апекай сілавікоў.
У Менскім гарадзкім судзе працягваецца працэс на журналістам Генадзем Мажэйкам. Працэс вядзе судзьдзя Тацяна Фалькоўская, якая нядаўна прысудзіла 8 гадоў калёніі экс-журналістцы БТ Ксеніі Луцкіной.
Беларускія ваяры палку «Пагоня» выступілі з дэклярацыяй, у якой акрэсьлілі свае погляды на цяперашнюю сытуацыю і пляны на будучыню.
Аляксандар Лукашэнка некалі заяўляў, што «ў іх не хапае магчымасьцяў, у нас — фінансавых сродкаў. Час больш актыўна дзейнічаць».
12 сьнежня на старонках брагінскай раённай газэты «Маяк Палесся» ў апэратыўнай зводцы ад міліцыі зьявілася інфармацыя пра забойства ля мяжы з Украінай вэтэрынарнага лекара з Гомля.
Асартымэнт парфумэрна-касмэтычных тавараў, бытавой хіміі ў крамах стаў значна бяднейшым. Але пустых паліцаў няма: зьніклыя заходнія тавары прадаўцы замяняюць беларускімі і расейскімі.
Сабралі найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2022 году пра беларусак і для беларусак.
Праверку праводзяць на даручэньне Лукашэнкі пад кіраўніцтвам дзяржаўнага сакратарыяту Савету бясьпекі.
Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка. Пазьней ёй двойчы прысудзілі па 15 дзён арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).
Падрабязнасьці крымінальнай справы супраць былой журналісткі невядомыя.
Лідэр гурту J:Морс Уладзімер Пугач сьцьвярджае, што ён не эміграваў, а часова пераехаў да свайго слухача ў Варшаву.
Аргкамітэт прэміі праваабарончай супольнасьці Беларусі за абарону і прасоўваньне правоў чалавека 12 сьнежня апублікаваў сьпіс намінантаў, якія ўвайшлі ў фінальны шорт-ліст 2022 года.
Суразмоўца са сфэры беларускага мастацтва апавядае Свабодзе пра чорныя сьпісы мастакоў і ціск на творцаў, які пачаўся пасьля 2020 году.
Праект міжнароднай падтрымкі #FreeAllWords пераклаў творы беларускага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага «Карычневы сшытак» і «Мары» на восем моваў — на ангельскую, вугорскую, літоўскую, фінскую, францускую, гішпанскую, румынскую і дацкую мовы.
Ігар Казьмярчак з канца 2021 году знаходзіцца за мяжой. У Беларусь ён вырашыў не вяртацца пасьля таго, як даведаўся, што да яго дадому неаднаразова прыходзілі сілавікі.
На мінулым тыдні быў паранены баец батальёна «Волат»; ён шпіталізаваны, ягонаму жыцьцю нічога не пагражае.
Гэта другое пакараньне, зьвязанае з антыўрадавымі пратэстамі ў Іране, менш чым за тыдзень.
Музыка, арт-мэнэджар, заснавальнік культурнага руху «Сьпеўны сход» Сяржук Доўгушаў у эфіры Свабоды Premium расказаў, як у прасторы творчай рэзыдэнцыі ў Варшаве дапамагае былым палітзьняволеным. Музыка згадаў масавыя сьпеўныя сходы падчас мірнай рэвалюцыі, а таксама працу і канцэрты ў Амэрыцы.
Грамадзянін Лібіі Абу Агіла Масуд, які падазраецца ў датычнасьці да выбуху на борце пасажырскага самалёта над шатляндзкім горадам Локербі ў 1988 годзе, узяты пад варту і знаходзіцца ў турме ў Злучаных Штатах.
У 1980-я мы сьпявалі. У «Майстроўні» і «Талацэ», у вандроўках па Беларусі, на археалягічных раскопках — словам, паўсюль, дзе зьбіралася грамада беларускай моладзі, сьпявалі народныя песьні. Была ў тых вандроўках свая песьня і ў Алеся Бяляцкага.
Зборная Марока выйшла ў паўфінал чэмпіянату сьвету па футболе. Яна перамагла каманду Партугаліі зь лікам 1:0.
У калёніі ў акупаванай Аленаўцы ад Данецкам трымаюць 150 грамадзян Украіны.
Як паведамляе выданьне «Трыбуна», Міністэрства спорту і турызму рыхтуе новую зачыстку ад «неляяльных» уладам спартоўцаў.
У дзень уручэньня Нобэлеўскай прэміі міру камісар Рады Эўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч заклікала даць дадатковую падтрымку праваабаронцам.
Служба бясьпекі Ўкраіны завяршыла контрвыведныя (ахоўныя) захады на аб’ектах Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскі патрыярхат) у Харкаўскай вобласьці.
Цырымонія ўшанаваньня ў Осла Нобэлеўскай прэміяй міру 2022 году беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага, праваабаронцаў з украінскай арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» і расейскай арганізацыі «Мэмарыял».
У залі афармленьня пункта пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы памёр кіроўца-міжнароднік.
Паліцыя Дрэздэна затрымала ўзброенага пісталетам мужчыну, які ў суботу, 10 сьнежня, захапіў закладнікаў у гандлёвым цэнтры Altmarktgalerie. Ніхто з заложнікаў не пацярпеў.
10 сьнежня ў Осла праходзіць урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. У гэтым годзе яе атрымалі кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» і расейскі «Мэмарыял».
Улады Беларусі павінны абнародаваць прычыну арышту былой журналісткі Ларысы Шчыраковай або неадкладна вызваліць яе, заявіў Камітэт абароны журналістаў.
Жывая трансьляцыя з Осла, з цырымоніі ўшанаваньня Нобэлеўскай прэміяй міру 2022 году беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага, украінскіх і расейскіх праваабаронцаў.
Беларус Аляксей Аўдзеенка з пазыўным «Якуб» загінуў 4 сьнежня на бахмуцкім кірунку і стаў 16 загінулым беларускім ваяром ад пачатку поўнамаштабнай вайны за Ўкраіну, паведамілі ў палку.
Зьявіўся сайт, прысьвечаны нобэлеўскаму ляўрэату і палітвязьню, кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму, паведамляе «Вясна».
На чале сьпісу знаходзяцца Кітай і Ганконг, у першую дзясятку таксама ўвайшлі Мʼянма, Турэччына, Іран, Беларусь, Эгіпет, Расея (разам з акупаваным Крымам), Савудаўская Арабія, Емэн і Сырыя.
Актывістка і экс-супрацоўніца ліквідаванай беларускімі ўладамі арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова стала ляўрэаткай міжнароднай праваабарончай прэміі Front Line Defenders «Праваабаронцы ў небясьпецы» за 2022 год.
Урад Беларусі вызначыў, хто ў 2023 годзе зможа перайсьці на падатак на прафэсійны даход — новы збор, які ўвядуць з новага году. Сьпіс гэтых відаў дзейнасьці зацьверджаны пастановай Савету міністраў № 851.
Пагаварылі пра Аўстралію зь беларускай Каралінай. Яна расказала, чаму бацькі там не працуюць, каб самім даглядаць малое дзіця, чаму рэдка хто выклікае «хуткую», колькі ў Аўстраліі каштуе жыцьцё і дзе там можна сустрэць кенгуру.
10 сьнежня на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале зьявіўся тэкст закону «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства». Закон набывае моц з моманту апублікаваньня. Расказваем, што ў ім.
Вядомы брытанскі мастак Бэнксі, які нядаўна наведваў Украіну і пакінуў там свае графіці, пасьля чаго стаў ганаровым жыхаром украінскага горада Ірпень, зрабіў 50 карцін, грошы з продажу якіх абяцае перадаць для дапамогі ўкраінцам.
10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, адбудзецца цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру. Сёлета яе атрымалі кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» і расейскі «Мэмарыял».
У Беларусі пазбавілі адвакацкіх ліцэнзій Уладзімера Пыльчанку, які абараняў Марыю Калесьнікаву, і Віктара Мацкевіча, які забясьпечваў абарону Сяргею Ціханоўскаму.
У сталіцы Нарвэгіі Осла 10 сьнежня адбудзецца цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру.
У суботу ў Осла адбудзецца цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру. На ўрачыстасьці ня будзе беларускага ляўрэата Алеся Бяляцкага. Ужо паўтара года ён за кратамі ў чаканьні прысуду ў сфабрыкаванай крымінальнай справе.
Алег Грузьдзіловіч, Андрэй Кузьнечык, Ігар Лосік абвешчаныя ляўрэатамі ўзнагароды «За выдатную журналістыку» імя Дэйвіда Бэрка, якая штогод уручаецца журналістам пяці мэдыйных арганізацыяў, якія ўваходзяць у склад Агенцыі глябальных мэдыя ЗША.
Сёлета ляўрэатамі прэміі за абарону правоў чалавека, заснаванай уладамі нямецкага гораду Ваймару, сталі праваабаронцы з Расеі і Беларусі — Ірына Шчарбакова і Вольга Карач.
Суд у Вільні прызнаў законным рашэньне МУС Літвы пазбавіць пасьведчаньня на права жыхарства Алену Камінскас, якую называюць маці двух дзяцей міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.
Крымінальную справу супраць сьвятара Ўладзіслава Багамольнікава завялі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за нібыта «ўдзел у масавых беспарадках».
Паводле інфармацыі, якую мае ўрад Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя, Тумса Абдурахманаў жывы і знаходзіцца пад абаронай швэдзкай паліцыі.
Загрузіць яшчэ