Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі знайшлі восьмы ад пачатку году труп мігранта на мяжы з Польшчай


Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

На гэтым тыдні гэта ўжо другі выпадак сьмерці мігранта на беларуска-польскай мяжы.

«Памежнікі заставы „Галынка“ знайшлі паблізу мяжы цела грамадзяніна Тога... Мяжа на гэтым участку праходзіць праз раку Сьвіслач і не мае інжынэрных загарод», — гаворыцца ў паведамленьні Памежнага камітэту Беларусі.

За апошні месяц беларускія памежнікі знайшлі 3 памерлых мігрантаў. Агулам ад пачатку году загінулых замежнікаў было знойдзена 8.

  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 году. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
  • Да пачатку вайны ва Ўкраіне міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.
  • Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.​
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG