Начны званок ад Юркі Кіпеля: «Тата памёр»... Два горкія словы, за якімі схаваны глыбокі сэнс: адыходзіць цэлая эпоха. Адышоў сапраўдны волат беларушчыны, чалавек, які ўсё жыцьцё ствараў і ўмацоўваў беларускую прастору.
Праваабаронцы канстатуюць, што, нягледзячы на ўсе заклікі да ўладаў, колькасьць палітвязьняў расьце, а катаваньні прымяняюцца надалей.
Паразмаўлялі са Зьмітром Філіпавым, які ўсё жыцьцё пражыў у Расеі, прымаў удзел у арганізацыі пратэставых выставаў у Пецярбургу і стварыў свой падкаст пра гісторыю Беларусі.
На 96-м годзе жыцьця памёр адзін з найстарэйшых і самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, грамадзкі і палітычны дзяяч, дасьледнік гісторыі эміграцыі, геоляг, бібліёграф, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, старшыня Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва Вітаўт Кіпель.
На мінулым тыдні на пасяджэньні Менскага форуму ў Бэрліне сацыёляг Філіп Біканаў прадставіў дадзеныя онлайн-апытаньня, якое было праведзена ў жніўні-верасьні сёлета. У апытаньні ўдзельнічалі 1279 гараджанаў-жыхароў Беларусі.
Творчы дуэт Сьветы Бень і Галі Чыкіс падзяліўся з публікай першымі песьнямі з новага альбому «Прыём!» напярэдадні яго выхаду.
Паводле стану на 3 сьнежня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі ўжо 1449 чалавек.
Раней беларускія выпускнікі маглі здаваць цэнтралізаванае тэставаньне па 4 дысцыплінах на выбар. Гэта дазваляла паступаць у тую ВНУ, куды яны праходзілі па балах.
Адзін з распрацоўнікаў лічбавай плятформы «Новая Беларусь» Павел Лібер расказаў, чаму аўдыторыя ўнутры краіна зможа бясьпечна карыстацца прадуктамі стартапу.
Міністэрствы аховы здароўя і надзвычайных сытуацый зацьвердзілі інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзеньня ёдавай прафіляктыкі ў выпадку пагрозы або ўзьнікненьня радыяцыйных аварый.
Журналістка Юлія Матузава выехала зь Беларусі ўлетку 2021 году. Яна працавала на «Эўрарадыё», якое пазбавілі дзяржаўнай акрэдытацыі. Ужо больш за год Юлія жыве ў Гішпаніі; пра жыцьцё ў гэтай эўрапейскай краіне беларуска расказала Свабодзе ў рамках праекту «Новая зямля».
Пагутарылі зь яго аўтарамі — блогерам Усяславам Пашкевічам і апэратарам Сяргеем Сідаровічам. Пра паездку ва Ўкраіну, уражаньні ад здымак, а таксама чаму гэты фільм важны.
Камітэт дзяржкантролю правёў рэйд па прадаўцах, якія гандлююць цацкамі Хагі-Вагі. Наклалі забарону на рэалізацыю 29 партыяў. Чым вядомы Хагі-Вагі? Ці сапраўды гэтая цацка ёсьць вобразам зла? Пацікавіліся ў філёзафа і сьвятара, ці ёсьць у Хагі-Вагі праявы сатанізму, і расказваем гісторыю монстра.
Прадстаўнікі Цэнтру беларускай салідарнасьці (ЦБС) сустрэліся з супрацоўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Сустрэча адбылася з ініцыятывы польскага боку.
Госьця Свабоды Premium — паэтка, літаратуразнаўца Анхэля Эсьпіноса Руіс, якая працуе на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Спачатку плятформа будзе больш падобная да сацыяльнай сеткі, але паступова разаўецца ў паўнавартасную лічбавую дзяржаву, кажуць яе распрацоўнікі.
Ні расейскі, ні ўкраінскі бок не называюць дакладную колькасьць грамадзян у іх у палоне.
2 сьнежня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі сьвятара Ўладзіслава Багамольнікава, праваабаронцу Насту Лойку і жонку палітвязьня Вольгу Анішчук, якіх ужо некалькі разоў запар караюць адміністрацыйным арыштам.
Выказваньне выклікала абурэньне ў аўдыторыі тэлеканалу.
Агульны тэрмін ягонага арышту складзе 101 дзень.
Агулам улады Беларусі заплянавалі налета спагнаць зь беларусаў 189 млн штрафаў. Гэта на 43% больш, чым летась.
Масавыя затрыманьні ў Мёрах Віцебскай вобласьці адбыліся 30 лістапада.
Бацьку Марыі Калесьнікавай Аляксандру нарэшце ўдалося 2 сьнежня сустрэцца зь яе лекарам.
У Варне і Сафіі грамадзяне выйшлі на акцыі пратэсту ў абарону грамадзяніна Ўкраіны Дзьмітра Трафімчука, затрыманага баўгарскімі памежнікамі, бо ён абвешчаны Беларусьсю ў вышук.
Асацыяцыя турапэратараў Расеі (АТОР) правяла аналіз прапаноў на беларускім рынку турызму і даведалася ў экспэртаў галіны, чаму расейцы аддаюць перавагу адпачынку ў Беларусі.
Нямецкія і францускія журналісты выпусьцілі расьсьледаваньне аб дзейнасьці IKEA у Беларусі. У ім гаворыцца, што канцэрн супрацоўнічаў з беларускімі пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу зьняволеных. Свабода пагутарыла з былымі вязьнямі аб прымусовай працы.
На 2 сьнежня ў Беларусі 1446 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Аляксандар Арлукевіч працуе на цукровым заводзе Чалябінску. Брыгадзір уручыў яму позву аб яўцы ў вайсковы камісарыят проста на працоўным месцы. У позве напісана, што Арлукевіч грамадзянін Беларусі і што яго датычыць мабілізацыя.
Справу разглядалі ў Менскім гарадзкім судзе. Лукша працаваў няштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24». У справе асудзілі яшчэ дваіх чалавек.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) ацанілі магчымасьць поўнамасштабнага ўдзелу Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны.
Страты ўкраінскіх войскаў з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну склалі ад 10 да 13 тысяч чалавек загінулымі, заявіў 1 сьнежня ў эфіры нацыянальнай тэлевізіі дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхайла Падаляк.
Толькі ў 2022 годзе ўрад Літвы выдзеліў 17,75 млн эўра на падрыхтоўку да магчымай аварыі на Беларускай АЭС.
Паводле апытаньня, праведзенага Інстытутам Рональда Рэйгана, 82% амэрыканцаў успрымаюць Расею як варожую дзяржаву.
Праз год пасьля адкрыцьця варыянту каранавірусу пад назвай Омікрон вірусолягі ўсё яшчэ спрабуюць угнацца за яго хуткай эвалюцыяй. Пра гэта піша амэрыканская газэта The New York Times.
Старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. Потым ёй двойчы прызначалі па 15 дзён арышту.
У эфіры Свабоды Premium размаўляем з былой палітзьняволенай Натальляй Хершэ пра тое, што адбываецца з Марыяй Калесьнікавай, пра турэмную мэдыцыну і ўмовы, у якіх вымушаны знаходзіцца палітычныя зьняволеныя, у тым ліку ў ШЫЗА.
Як стала вядома праекту «Право на Защиту», кваліфікацыйная камісія не атэставала адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, выкліканых на нечарговую атэстацыю 1 сьнежня.
У выступе памерлага кіраўніка МЗС Уладзімера Макея, які на паседжаньні Рады міністраў замежных справаў АБСЭ зачытаў пасол Беларусі ў Аўстрыі Андрэй Дапкюнас, гаворыцца, што «сёньня Эўропа ў агні, і пажар пачаўся ня сёлета ў лютым, а тлеў дзесяцігодзьдзямі».
Судзіць генэральнага дырэктара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілу Чэкіну і галоўнага рэдактара Tut.by Марыну Золатаву будуць у Менскім гарадзкім судзе. Пра гэта паведаміла прапагандыстка Людміла Гладкая.
Бацьку Марыі Калесьнікавай Аляксандру ўдалося сёньня даведацца пра самаадчуваньне дачкі — з словаў лекараў, ёй робіцца лепш.
Сьвятлана Ціханоўская ў сваім выступе заявіла, што толькі дэмакратычная Беларусь здолее даць гарантыі бясьпекі Ўкраіне.
Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус абвясьціў 30 лістапада, што муніцыпалітэт пачаў дэмантаж савецкіх скульптур на Антокальскіх могілках. Працэс можа заняць да трох тыдняў.
Узнагароду ўручаў старшыня камітэту эканомікі Сейму Літвы Казімірас Старкявічус.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Украінскія памежнікі, якія ахоўваюць мяжу зь Беларусьсю ў Зарэчненскім раёне Ровенскай вобласьці, затрымалі як мінімум трох уцекачоў – грамадзян Пакістану і Банглядэш, якія незаконна перасеклі мяжу з боку Беларусі і накіроўваліся ў Нямеччыну без належных для гэтага дакумэнтаў.
У Беларусі адбываецца перасьлед за камэнтары, пакінутыя ў інтэрнэце, у адрас памерлага міністра замежных спраў Ўладзімера Макея.
Пазыцыі беларускай мовы ў якасьці сродку камунікацыі даволі слабыя. Тым ня менш для абсалютнай большасьці беларусаў яна застаецца важнай культурнай каштоўнасьцю.
Старшыня Калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі, былы прэм’ер Беларусі Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся з амэрыканскім акторам Стывенам Сыгалам, якога МЗС Расеі пасьля прарасейскіх заяваў і візытаў у РФ зрабіла сваім спэцыяльным прадстаўніком.
30 лістапада днём мясцовыя жыхары бачылі 3-4 мужчын, якія беглі з боку палігона «Обуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён), піша Motolkohelp. Пры сабе ў іх нібыта быў аўтамат Калашнікава.
Загрузіць яшчэ