Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца БелаПАН Ірына Леўшына і яе папярэднік Дзьмітры Наважылаў 500 дзён знаходзяцца за кратамі


Ірына Леўшына, Дзьмітрый Наважылаў, Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна.
Ірына Леўшына, Дзьмітрый Наважылаў, Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна.

30 сьнежня — 500-ы дзень утрыманьня пад вартай дырэктаркі – галоўнай рэдактаркі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай і былога дырэктара Дзьмітрыя Наважылава.

Абаіх затрымалі 18 жніўня 2021 году.

Сёлета 6 кастрычніка Леўшына, Наважылаў, а таксама былы намесьнік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў і ягоная жонка Ірына Злобіна, якія знаходзяцца за кратамі з 12 студзеня 2021 году, рашэньнем Менскага абласнога суду былі асуджаныя на розныя тэрміны турэмнага зьняволеньня. Судзьдзя Вячаслаў Тулейка, унесены ў санкцыйныя сьпісы заходніх краінаў, прызначыў 4 гады пазбаўленьня волі Ірыне Леўшынай, 6 гадоў — Дзьмітрыю Наважылаву, 14 гадоў — былому намесьніку дырэктара БелаПАН Андрэю Аляксандраву, 9 гадоў — яго жонцы Ірыне Злобінай.

Іх абвінавачвалі ў стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня» (Аляксандраў, Леўшына, Наважылаў), «здрадзе дзяржаве» (Аляксандраў, Злобіна), нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры (Аляксандраў, Наважылаў), а таксама ў падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў беспарадках, што выяўлялася ў аплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў (Аляксандраў, Злобіна).

Усіх чацьвярых беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі.

Фігуранты справы падалі скаргі на прысуд. Вярхоўны суд разгледзіць іх 6 студзеня 2023 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG