Паразмаўлялі зь яе аўтаркай пра выставу, сытуацыю зь беларускім мастацтвам і будучыя праекты.
Грамадзянін Беларусі Арцём Д. стане ў Польшчы перад судом за публічную абразу групы асобаў паводле нацыянальнай прыкметы, паведамляе польскі Цэнтар маніторынгу расісцкіх і ксэнафобскіх паводзінаў.
У вёсцы Прыбыткі на Гомельшчыне, што мяжуе з Украінай, зьмянілі настаяцеля храма Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы.
Дзяржаве бывае вельмі зручна карыстацца неабыякавасьцю шараговых людзей і ігнараваць праблемы, бо валянтэркі і валянтэры ўсё вырашаць самі. Так можна адмаўляць у сучасных мэдыкамэнтах дзецям з рэдкімі генэтычнымі захворваньнямі і не прымаць закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.
5 сьнежня Сьвятлана Ціханоўская распачала візыт у Швэцыю.
Вітаўт Кіпель быў патомным менчуком і ў сілу сваёй інтэлектуальнай моцы заўсёды разумеў і ніколі не сумняваўся ў патрэбе і важнасьці аднаўленьня Старога гораду ў Менску.
Свабода расказвае пра складаную сытуацыю зь лячэньнем дзіцячых анкалягічных пацыентаў у Беларусі.
Беларускія мэдыкі павінны цесна супрацоўнічаць з вайскоўцамі, загадаў Лукашэнка міністру здароўя Піневічу падчас нарады.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі стаў чалавекам году паводле вэрсіі брытанскай газэты Financial Times.
Фігурантам інкрымінавалі тры эпізоды — спробу падрыву вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі ў Вялейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спробу зьнішчэньня лесанарыхтоўчай тэхніку ў лясгасах.
Паводле бацькі Марыі Калесьнікавай, яшчэ на выходных яе перавялі з гомельскага шпіталя хуткай дапамогі ў калёнію — цяпер яна ў мэдычным стацыянары.
Якім быў паэт Алесь Разанаў (1947–2021) у жыцьці, а ня перад мікрафонам ці фотакамэрамі? З нагоды 75-годзьдзя паэта мы перадрукоўваем інтэрвію з жонкай паэта, Галінай Разанавай, якое зьмясьціў блог «Галасы».
Гэта найбольшы перагляд Украінай дамоваў зь Беларусьсю з пачатку Расеяй поўнамаштабнай вайны, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
Па стане на пачатак 2022 году ў Беларусі жылі 9 255 524 чалавекі.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
У рэпартажы тэлевізіі LRT літоўскія памежнікі тлумачаць, што з «шараговых мігрантаў», колькасьць якіх значна зьменшылася за апошнія месяцы, вылучаюцца беларусы, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі і просяць прытулку ў Літве.
Днямі абнародавалі дадзеныя апытаньня гараджанаў Беларусі, праведзенага ў жніўні-верасьні сацыёлягам Філіпам Біканавым. На пытаньне аб падтрымцы аднаго з бакоў у расейска-ўкраінскай вайне 41% рэспандэнтаў адмаўляліся займаць які б то ні быў бок, 39% выказвалі падтрымку Расеі і 20% — Украіне.
Менскі абласны суд у закрытым рэжыме 5 сьнежня пачынае разгляд рэзананснай крымінальнай справы «рэйкавага партызана» Віталія Мельніка, якому пры затрыманьні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
Апазыцыйны чачэнскі блогер Тумсо Абдурахманаў загінуў у Швэцыі, паведамляюць СМІ. Паводле зьвестак мэдыя, яго нібыта расстралялі невядомыя. Праваахоўныя органы Швэцыі не пацьвярджаюць гэтай інфармацыі.
Начны званок ад Юркі Кіпеля: «Тата памёр»... Два горкія словы, за якімі схаваны глыбокі сэнс: адыходзіць цэлая эпоха. Адышоў сапраўдны волат беларушчыны, чалавек, які ўсё жыцьцё ствараў і ўмацоўваў беларускую прастору.
Праваабаронцы канстатуюць, што, нягледзячы на ўсе заклікі да ўладаў, колькасьць палітвязьняў расьце, а катаваньні прымяняюцца надалей.
Паразмаўлялі са Зьмітром Філіпавым, які ўсё жыцьцё пражыў у Расеі, прымаў удзел у арганізацыі пратэставых выставаў у Пецярбургу і стварыў свой падкаст пра гісторыю Беларусі.
На 96-м годзе жыцьця памёр адзін з найстарэйшых і самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, грамадзкі і палітычны дзяяч, дасьледнік гісторыі эміграцыі, геоляг, бібліёграф, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, старшыня Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва Вітаўт Кіпель.
На мінулым тыдні на пасяджэньні Менскага форуму ў Бэрліне сацыёляг Філіп Біканаў прадставіў дадзеныя онлайн-апытаньня, якое было праведзена ў жніўні-верасьні сёлета. У апытаньні ўдзельнічалі 1279 гараджанаў-жыхароў Беларусі.
Творчы дуэт Сьветы Бень і Галі Чыкіс падзяліўся з публікай першымі песьнямі з новага альбому «Прыём!» напярэдадні яго выхаду.
Паводле стану на 3 сьнежня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі ўжо 1449 чалавек.
Раней беларускія выпускнікі маглі здаваць цэнтралізаванае тэставаньне па 4 дысцыплінах на выбар. Гэта дазваляла паступаць у тую ВНУ, куды яны праходзілі па балах.
Адзін з распрацоўнікаў лічбавай плятформы «Новая Беларусь» Павел Лібер расказаў, чаму аўдыторыя ўнутры краіна зможа бясьпечна карыстацца прадуктамі стартапу.
Міністэрствы аховы здароўя і надзвычайных сытуацый зацьвердзілі інструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзеньня ёдавай прафіляктыкі ў выпадку пагрозы або ўзьнікненьня радыяцыйных аварый.
Журналістка Юлія Матузава выехала зь Беларусі ўлетку 2021 году. Яна працавала на «Эўрарадыё», якое пазбавілі дзяржаўнай акрэдытацыі. Ужо больш за год Юлія жыве ў Гішпаніі; пра жыцьцё ў гэтай эўрапейскай краіне беларуска расказала Свабодзе ў рамках праекту «Новая зямля».
Пагутарылі зь яго аўтарамі — блогерам Усяславам Пашкевічам і апэратарам Сяргеем Сідаровічам. Пра паездку ва Ўкраіну, уражаньні ад здымак, а таксама чаму гэты фільм важны.
Камітэт дзяржкантролю правёў рэйд па прадаўцах, якія гандлююць цацкамі Хагі-Вагі. Наклалі забарону на рэалізацыю 29 партыяў. Чым вядомы Хагі-Вагі? Ці сапраўды гэтая цацка ёсьць вобразам зла? Пацікавіліся ў філёзафа і сьвятара, ці ёсьць у Хагі-Вагі праявы сатанізму, і расказваем гісторыю монстра.
Прадстаўнікі Цэнтру беларускай салідарнасьці (ЦБС) сустрэліся з супрацоўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Сустрэча адбылася з ініцыятывы польскага боку.
Госьця Свабоды Premium — паэтка, літаратуразнаўца Анхэля Эсьпіноса Руіс, якая працуе на катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Спачатку плятформа будзе больш падобная да сацыяльнай сеткі, але паступова разаўецца ў паўнавартасную лічбавую дзяржаву, кажуць яе распрацоўнікі.
Ні расейскі, ні ўкраінскі бок не называюць дакладную колькасьць грамадзян у іх у палоне.
2 сьнежня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі сьвятара Ўладзіслава Багамольнікава, праваабаронцу Насту Лойку і жонку палітвязьня Вольгу Анішчук, якіх ужо некалькі разоў запар караюць адміністрацыйным арыштам.
Выказваньне выклікала абурэньне ў аўдыторыі тэлеканалу.
Агульны тэрмін ягонага арышту складзе 101 дзень.
Агулам улады Беларусі заплянавалі налета спагнаць зь беларусаў 189 млн штрафаў. Гэта на 43% больш, чым летась.
Масавыя затрыманьні ў Мёрах Віцебскай вобласьці адбыліся 30 лістапада.
Бацьку Марыі Калесьнікавай Аляксандру нарэшце ўдалося 2 сьнежня сустрэцца зь яе лекарам.
У Варне і Сафіі грамадзяне выйшлі на акцыі пратэсту ў абарону грамадзяніна Ўкраіны Дзьмітра Трафімчука, затрыманага баўгарскімі памежнікамі, бо ён абвешчаны Беларусьсю ў вышук.
Асацыяцыя турапэратараў Расеі (АТОР) правяла аналіз прапаноў на беларускім рынку турызму і даведалася ў экспэртаў галіны, чаму расейцы аддаюць перавагу адпачынку ў Беларусі.
Нямецкія і францускія журналісты выпусьцілі расьсьледаваньне аб дзейнасьці IKEA у Беларусі. У ім гаворыцца, што канцэрн супрацоўнічаў з беларускімі пастаўшчыкамі, якія выкарыстоўвалі працу зьняволеных. Свабода пагутарыла з былымі вязьнямі аб прымусовай працы.
На 2 сьнежня ў Беларусі 1446 чалавек знаходзяцца за кратамі праз палітычныя абвінавачаньні, паведамляе «Вясна». Іх колькасьць пастаянна расьце. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.
Аляксандар Арлукевіч працуе на цукровым заводзе Чалябінску. Брыгадзір уручыў яму позву аб яўцы ў вайсковы камісарыят проста на працоўным месцы. У позве напісана, што Арлукевіч грамадзянін Беларусі і што яго датычыць мабілізацыя.
Справу разглядалі ў Менскім гарадзкім судзе. Лукша працаваў няштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24». У справе асудзілі яшчэ дваіх чалавек.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) ацанілі магчымасьць поўнамасштабнага ўдзелу Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны.
Загрузіць яшчэ