Лот зьявіўся на сайце аўкцыённай пляцоўкі «Белрэалізацыя», заўважыла @mediazona_by. Пачатковы кошт комплексу будынкаў – 12,63 млн рублёў, таргі пройдуць 28 сьнежня.
Сёньня ў Гаазе прайшла цырымонія ўручэньня праваабарончай прэміі «Тульпан правоў чалавека 2022», заснаванай урадам Нідэрляндаў. Ляўрэатам прэміі стаў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
У гадавіну распаду СССР Сьвятлана Ціханоўская сустракаецца ў Гданьску, калысцы «Салідарнасьці», зь яе былым лідэрам Лехам Валэнсам, а жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук знаходзіцца ў Осла, каб выступіць з Нобэлеўскай лекцыяй. Складана знайсьці больш сымбалічныя намёкі для аптымістычных прагнозаў.
Сёлета колькасьць выяўленых карупцыйных злачынстваў у Беларусі павялічылася на 35% у параўнаньні зь леташнім годам, заявіў начальнік упраўленьня барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю Генэральнай пракуратуры Ігар Грэйба.
Спыталіся ў сябры рады «Экадому» Ірыны Сухій, якія экалягічныя праблемы абвастрыла вайна Расеі супраць Украіны і колькі часу спатрэбіцца на іх разьвязаньне.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Міністар энэргетыкі Ўзбэкістану Журабек Мірзамахмудаў заявіў аб негатоўнасьці ствараць «газавы» хаўрус з Расеяй і Казахстанам, які ініцыяваў расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін 28 лістапада на сустрэчы з прэзыдэнтам Казахстану Касым-Жамартам Такаевым у Маскве.
Працэс ліквіадці трэцяга сэктару Для параўнаньня: у канцы кастрычніка налічвалася 1057, у канцы верасьня — 1020 зьліквідаваных НКА.
У Іране пакаралі сьмерцю 23-гадовага Махсэна Шэкары, першага асуджанага ўдзельніка восеньскіх пратэстаў, паведамляе Радыё Фарда са спасылкай на іранскія дзяржаўныя СМІ.
У Беларусі разгледзяць пытаньне трансьлітарацыі ў геаграфічных назвах з выкарыстаньнем расейскай мовы, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ігар Сергеенка.
У Беларусі адбываюцца працэсы, якія ў незалежных мэдыя атрымалі назву «прыхаваная мабілізацыя». Яны найперш тычацца сыстэмы ўліку вайсковаабавязаных грамадзян. Іх выклікаюць па позвах у вайсковыя камісарыяты, адбываецца праверка зьвестак, удакладняюцца адрасы, тэлефоны і інш.
7 сьнежня службы Польшчы, Эстоніі, Нямеччыны, Літвы і Латвіі падчас сумеснай апэрацыі зьліквідавалі арганізаваную групу, якая спэцыялізавалася на перавозцы нерэгулярных мігрантаў зь Беларусі.
Офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН апублікавала справаздачу аб злачынствах расейскіх вайскоўцаў, учыненых у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласьцях з 24 лютага, калі Расея ўварвалася ва Ўкраіну, да 6 красавіка.
Згодна зь дзяржаўным абвінавачаньнем, экс-міністар лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа атрымаў хабар $30 тыс. ад прадстаўніка замежнай арганізацыі, паведамляе БелТА.
Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка незалежнага цэнтру эканамічных дасьледаваньняў у Беларусі BEROC, ацэньвае эканамічныя вынікі 2022 году, тлумачыць, чаму рэкорднае падзеньне ВУП не прывяло да адпаведнага падзеньня дабрабыту, і дае абгрунтаваны прагноз на 2023 год
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) заявілі, што далейшыя спробы Расеі прымусіць Беларусь далучыцца да расейскай вайны ва Ўкраіне могуць выклікаць унутраныя супярэчнасьці ва Ўзброеных сілах Беларусі.
Міністэрства абароны Расеі апублікавала відэа з ротных тактычных вучэньняў у Беларусі, якія праходзяць з удзелам вайскоўцаў Заходняй вайсковай акругі.
У якасьці доказаў пракуратура прад’явіла ў судзе канфіскаваны ў сьвятара мабільны тэлефон, у якім была перапіска з расейскімі вайскоўцамі.
У сярэдзіне лістапада ў царкве вёскі Прыбыткі (Гомельскі раён) зьмяніўся настаяцель. Расказваем падрабязнасьці гэтай гісторыі.
Стадыёны, форма, прафэсійныя футбалісты і нават чэмпіянаты. Самы папулярны від спорту ў сьвеце існуе і ў беларускіх калёніях.
У Афганістане адбылося першае з моманту прыходу да ўлады «Талібану» публічнае пакараньне. Быў пакараны сьмерцю мужчына, асуджаны за разбой і забойства пяцігадовай даўнасьці.
Тацяна Хоміч, сястра Марыі Калесьнікавай, расказала ў інтэрвію «Настоящему времени» дэталі спатканьня палітвязьняволенай з бацькам.
Дактарантка фэмінісцкіх і гендэрных дасьледаваньняў Вікторыя Лаўрынюк расказала ў эфіры Свабоды Premium пра вынікі дасьледаваньня аб распаўсюдзе хатняга гвалту сярод беларускіх жанчын за апошнія 12 месяцаў.
Украінскія праваабаронцы заявілі, што колькасьць украінскіх дзяцей, якіх расейскія акупацыйныя ўлады незаконна перамясьцілі з захопленых тэрыторый Украіны ў Расею, можа перавышаць 50 тысяч.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў першым чытаньні прыняла законапраект «Аб зьмяненьні кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці». Праваабаронца лічыць гэта сьведчаньнем шэрагу ня бачных шырокай публіцы працэсаў у беларускім грамадзтве.
Акрамя шопінгу, арганізатары абяцаюць вакцынацыю Johnson і Pfizer, а таксама магчымасьць аформіць польскую банкаўскую карту.
Эўразьвяз пасьля 2020 году ўжо выдаткаваў больш як 100 мільёнаў эўра на дапамогу ахвярам рэпрэсій, грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ, моладзі.
Генэральная сакратарка Рады Эўропы Марыя Пэйчынавіч выказала «крайнюю занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі ў Беларусі» і заклікала Менск вызваліць усіх палітзьняволеных і забясьпечыць ім права на мэдыцынскую дапамогу.
Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што даход Украіны ад выкарыстаньня сканфіскаваных расейскіх і беларускіх чыгуначных вагонаў, кантэйнэраў і прадукцыі склаў 2,2 мільярда грыўняў (прыкладна 55 мільёнаў даляраў. — РС).
Тэрміновая шпіталізацыя Марыі Калесьнікавай з прабадной язвай і пэрытанітам сталі вынікам жорсткага ўтрыманьня ў ШЫЗА, паведамляе канал Віктара Бабарыкі.
Беларускі комік Вадзім Галыгін стане вядоўцам расейскай цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты грамафон», частка грошай з продажы квіткоў на якую пойдзе на «дапамогу вымушаным перасяленцам з Харкава» і «дапамогу жыхарам прыфрантавых і далучаных тэрыторыяў».
Двух грамадзян — Расеі і Беларусі — выдварылі з Украіны.
У Нямеччыне праведзена маштабная апэрацыя супраць так званых «рэйхсбюргераў», гатовых да гвалту ўдзельнікаў праварадыкальнага руху, якія не прызнаюць існаваньне ФРГ і лічаць сябе грамадзянамі «германскага рэйха».
Крама адзеньня і абутку брэнду Timberland на працягу 5 гадоў працавала ў Менску і была адзінай ў Беларусі.
Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект аб зьменах у падаткаабкладаньні.
Калі ў 1996 годзе Алесь Бяляцкі ў музэі Максіма Багдановіча, дырэктарам якога ён быў, пачаў ствараць праваабарончую арганізацыю «Вясна», многія яго не зразумелі. Магчыма, нехта не разумее і сёньня.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі, што на памежных зь Беларусьсю валынскім і палескім кірунках сытуацыя істотна не зьмянілася і прыкметаў фармаваньня наступальных груповак ня выяўлена.
Прасачыць іх можна на сайце дзяржаўных закупак. Сьвяткаваньне прыходу 2023-га будзе каштаваць бюджэту на 22 тысячы эўра менш, чым сустрэча 2021-га.
Улады папярэдзілі пра шэраг абмежаваньняў і перасоўваньне вайсковай тэхнікі.
IT-прадпрымальнік Яраслаў Ліхачэўскі, адзін са стваральнікаў мабільнай аплікацыі «Новая Беларусь», расказаў, што ўжо можна рабіць з дапамогай гэтай праграмы, наколькі яна бясьпечная для людзей унутры Беларусі і чаму лічбавая дзяржава, на ягоную думку, ня ўтопія, а надзённая патрэба для беларусаў.
«Дзецям сказалі, што тата ва Ўкраіне. Але нядаўна Міла спыталася: „Скажыце мне праўду — мой тата памёр?“ Бо ён надта клапаціўся пра дзяцей і раптам зьнік», — расказаў Свабодзе знаёмы Андрэя Паднябеннага. Пра гэта — на Свабодзе.
Заснаваная 32 гады таму недзяржаўная газэта «Белорусы и рынок» прыпыняе выхад.
Вызваленьне палітвязьняў магчымае толькі пры ўмове зьмены палітычнага трэнду ў Беларусі, курсу на пэўную лібэралізацыю, што прадугледжвае спыненьне рэпрэсій, а не проста вызваленьне палітзьняволеных. Але ці магчыма гэта ў сёньняшняй сытуацыі?
Улады Беларусі анансавалі павышэньне падаткаў налета, адпаведны праект зьменаў у Падатковы кодэкс разьмясьцілі на нацыянальным праўным партале.
Як будзе дзейнічаць абмежаваньне цэнаў на нафту і ці зможа Расея яго абысьці, у эфіры «Настоящего Времени» патлумачыў беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.
Цэнтар нацыянальнага супраціву, які зьвязваюць з украінскай выведкай, заявіў, што беларускія памежнікі наўмысна накіроўваюць уцекачоў з Ірану і Пакістану на ўкраінскія межы.
Мэта конкурсу — падтрымаць аўтараў, падвысіць іх цікавасьць і цікавасьць чытачоў да масавых жанраў, паспрыяць публікаваньню рукапісаў, а ў далейшым — зьяўленьню новых кніг.
На мінулым тыдні прыйшло паведамленьне пра самагубства палкоўніка ў адстаўцы Юрыя Вараб’ёва, былога камандзіра 61-й зьнішчальнай авіябазы ў Баранавічах.
У Бярозе не падаўжаюць кантракт настаўніку найвышэйшай катэгорыі, навукоўцу, выкладчыку беларускай мовы і літаратуры, аўтару школьных падручнікаў, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі для настаўнікаў пры Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце Мікалаю Жуковічу.
Загрузіць яшчэ