Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Генштабе Ўкраіны ацанілі памер беларуска-расейскай групоўкі і верагоднасьць наступу войскаў з тэрыторыі Беларусі


Аляксей Громаў
Аляксей Громаў

Сумесная групоўка беларускіх і расейскіх войскаў можа налічваць да 30 тысяч чалавек, паведаміў на брыфінгу намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштаба ЎСУ брыгадны генэрал Аляксей Громаў.

Па словах Громава, верагоднасьць новага наступу на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі застаецца невысокай. Абстаноўка на украінска-беларускай мяжы пад кантролем, адзначыў ён.

«Вораг працягвае павышаць свой узровень падрыхтоўкі, праводзячы вучэньні на беларускіх палігонах, дзе цяпер налічваецца да 11 тысяч асабовага складу і больш за 400 адзінак ваеннай тэхнікі», — сказаў Аляксей Громаў.

Паводле яго зьвестак, колькасьць расейскай групоўкі, разгорнутай у Беларусі, Бранскай і Курскай абласьцях, удвая меншая, чым у лютым гэтага года: 22 тысяч чалавек супраць 45,5 тысячы тых, хто наступаў на Кіеў у лютым.

«Нават у выпадку прыцягненьня ўсіх баявых беларускіх часьцей са складу сухапутных войскаў і сіл спэцыяльных апэрацый сумесная групоўка войскаў агрэсара будзе налічваць каля 30 тыс. чалавек, што ўсё роўна менш за тое, што брала ўдзел у поўнамаштабным уварваньні», — патлумачыў Громаў.

Таксама ён заявіў, што зь Беларусі вывезены ўсе запасы боепрыпасаў для артылерыйскіх сыстэм і РСЗА, якія былі створаны ў інтарэсах РФ перад нападам на Ўкраіну.

Пры гэтым, паводле зьвестак Аляксея Громава, Расея пашырае кантроль над вайсковымі аэрадромамі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG