Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«2 з 10. Спалучэньне прадуктаў жудаснае». Якія на смак новыя беларускія бургеры ў былым McDonald’s


Бургер «Родны»
Бургер «Родны»

26 сьнежня ў былых McDonaldʼs у Беларусі зьявіліся бургеры «Панскі» і «Шляхецкі». Новая назва пратрымалася ўсяго некалькі дзён, ад 29-га сьнежня яны называюцца «Родны» і «Беларускі».

Мы папрасілі менчукоў пакаштаваць іх і параўналі цэны ў былых і дзейных McDonaldʼs у Беларусі і суседніх краінах.

Пра тое, што пакідае Беларусь, сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня McDonaldʼs абвясьціла 21 лістапада. Тады ж стала вядома, што нібыта сетка стане працаваць пад расейскім брэндам «Вкусно — и точка» (менавіта ён замяніў у Расеі папулярную сетку).

Аднак гэтага не адбылося: беларуская сетка рэстарацыяў хуткага харчаваньня McDonaldʼs цяпер працуе пад брэндам кампаніі «КСБ Віктары Рэстараны», яны і раней валодалі франшызай.

Пасьля сыходу McDonaldʼs у сетцы абнавілася мэню. Сьпярша там зьявіліся навінкі: бургеры «Панскі» і «Шляхецкі», але вельмі хутка іх перайменавалі ў бургеры «Беларускі» і «Родны». Мы паглядзелі, што менавіта там зьмянілася, і параўналі цэны ў беларускіх рэстаранах і арыгінальных McDonaldʼs у Польшчы і Літве.

Новыя бургеры

Нашыя чытачы пакаштавалі навінкі, бургеры «Беларускі» і «Родны». Вось, што яны расказалі пра «беларускія ноу-хаў».

«Родны» бургер з курыцай проста жахлівы. 2/10. Катлета па дыямэтры меншая за булку, куча маянэзу, спалучэньне прадуктаў жудаснае», — кажуць менчукі.

«Не скажу, што не спадабалася, але другі б раз ня браў. Смак катлеты такі ж, як раней, сабрана ўсё таксама акуратна. Ніякіх прэтэнзій няма. Але хацелася б, каб грыбны соўс меў больш яркі смак», — падзяліўся іншы жыхар Менску.

Бургер «Беларускі»
Бургер «Беларускі»

Бургеру «Беларускаму» з квашанай капустай, які раней называўся «Панскі», менчукі паставілі 4 балы з 10.

«4/10. Немаведама чаго дадалі квашаную капусту і процьму маянэзу. Паперу, у якую загорнуты бургер, замянілі на больш тонкую. У выніку яна рвецца і маянэз выцякае», — кажуць нашыя чытачы.

Асобная заўвага пра бульбу-фры: «Яна мяккая і развальваецца. Па ўражаньнях, як няякасны прэзэрватыў», — гавораць менчукі.

Як адрозьніваюцца цэны

Таксама мы паглядзелі на цэны ў суседніх зь Беларусьсю краінах на бургеры. Разьлікі паводле курсу Нацыянальнага банку на 29 сьнежня. Вось што атрымалася (у пераліку на эўра):

Беларусь

  • Бургер «Родны» — 2,7 эўра
  • Бургер «Беларускі» — 2,2 эўра
  • Чызбургер — 1,2 эўра
  • Гамбургер — 1 эўра
  • Бульба (маленькая) — 1 эўра

Літва

Гамбургер — 1,20 эўра

Чызбургер — 1,40 эўра

Бульба (маленькая) — 1,35 эўра

Польшча

Гамбургер — 1,1 эўра

Чызбургер — 1,2 эўра

Бульба (маленькая) — 1,8 эўра

Расея («Вкусно — и точка»)

Гамбургер — 0,72 эўра

Чызбургер — 0,76 эўра

Бульба (маленькая) — 0,76 эўра

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG