Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, за што другі раз судзяць Зянковіча


Юры Зянковіч
Юры Зянковіч

Палітвязьня вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады.

Як піша дзяржаўная газэта «Мінская праўда», «Зянковіч у 2020-2021 гадах неаднаразова з пачуцьця помсты ад свайго імя пакідаў абразьлівыя камэнтары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім».

Такім чынам Зянковіч нібыта хацеў прадставіць праваахоўнікаў Мядзельскага раёна ў непрыглядным сьвятле. Сярод пацярпелых тры асобы.

Судзьдзя Аляксандар Шутко па хадайніцтве дзяржабвінавачаньня зрабіў працэс закрытым.

Паводле адваката Юрыя, з боку абароны будуць запрошаны сьведкі.

Доказаў віны Зянковіча няма, кажа адвакат.

«Невядомыя ні месца, ні час, ні тое, хто канкрэтна дасылаў гэтыя паведамленьні. Гэта нічым не пацьвярджаецца практычна. А ўсе сумневы павінны трактавацца на карысьць майго падабароннага. Падчас паседжаньня ён назваў некаторых людзей, якія мелі доступ да яго гаджэтаў. Плюс хто меў доступ да яго кампутара ў офісе, дзе быў усталяваны працоўны Telegram. Далёка не адзін чалавек мог слаць зь яго інфармацыю», — паведаміў абаронца.

  • Юрыста Юрыя Зянковіча асудзілі 2 верасьня 2022 года ў «справе змоўшчыкаў» на 11 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне сацыяльнай варожасьці).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG